Вы тут

Прэзідэнт падарыў пераможны медаль галоўнаму трэнеру ХК «Дынама-Мінск»


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў галоўнаму трэнеру хакейнага клуба «Дынама-Мінск» Крэйгу Вудкрафту медаль, інфармуе Telegram-канал «Пул Першага».


Фота: БелТА.

— Каб на будучы год выйграў вось такі медаль, — сказаў Кіраўнік дзяржавы, апранаючы на шыю Вудкрафта залаты медаль на чырвона-зялёнай стужцы.

У сваю чаргу кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў аператыўна перавёў словы беларускага лідара трэнеру з Канады.

Уручаў медаль Аляксандр Лукашэнка пад шумныя крыкі заўзятараў на трыбунах пасля матчу каманды Прэзідэнта з Брэсцкай вобласцю, які завяршыўся перамогай дружыны беларускага лідара. Дарэчы, падчас матчу Прэзідэнт вызначыўся выніковай перадачай. Выніковы лік матчу 12:4.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».