Вы тут

На Аўгустоўскім канале з'явіцца яшчэ адно судна для прагулак па вадзе


У нядзелю афіцыйна стартуе новы сезон на Аўгустоўскім канале. Першыя рэйсы ўжо чакае прышвартаваны на шлюзе «Дамброўка» цеплаход «Нёман». На бліжэйшыя красавіцкія выхадныя запланавана некалькі групавых паездак.


Якім будзе наплыў турыстаў сёлета, пакуль застаецца загадкай. Справа ў тым, што свае карэктывы ўнесла пандэмія каранавіруса, якая моцна і надоўга закрыла межы для турыстаў. Тым не менш, эксперты даюць пазітыўныя прагнозы — на Гродзеншчыне ёсць чаму здзівіцца айчыннаму падарожніку.

На прадпрыемстве «Гроднамеліявадгас» паведамілі, што ў 2018–2019 гадах цеплаход пачынаў курсіраваць па Аўгустоўскім канале ўжо ў сакавіку, то ў 2020 годзе з-за пандэміі каранавіруса практычна не ўдалося дачакацца падарожнікаў.

Да слова, каб вывесці цеплаход «Нёман» на маршрут, трэба як мінімум 20 чалавек — тады кошт білета будзе прымальны, бо гадзіна арэнды каштуе 380 рублёў. Звычайна на борт падымаецца 40–50 пасажыраў.

— Індывідуальныя турысты часцей за ўсё прыязджаюць на шлюз «Дамброўка» ў выхадныя дні — суботу і нядзелю, калі пацяплее. Для гэтага мы браніруем спецыяльныя гадзіны, калі цеплаход «Нёман» здзяйсняе адзін-два рэйсы з 13:00 да 16:00 па прыватных заяўках. Гэта зроблена спецыяльна, каб наведвальнікі канала маглі адправіцца на прагулку па вадзе, купіўшы квіток на месцы, — тлумачыць генеральны дырэктар прадпрыемства Барыс БАГДАНЕЦ.

Летась была спроба праводзіць зборныя групы, але неўзабаве такая патрэба можа адпасці. У перспектыве — набыццё яшчэ аднаго судна для катання па Аўгустоўскім канале.

Невялікі водны катамаран будзе змяшчаць больш за дваццаць чалавек і прыбудзе на Гродзеншчыну ў маі або чэрвені бягучага года.

— Новае кампактнае судна вырабляюць ва Украіне. Яго невялікая ёмістасць дазволіць не прывязваць індывідуальных турыстаў да арганізаваных груп, паколькі здзяйсняць прагулкі можна будзе ўсім ахвотным у колькасці да дзесяці чалавек.

Нагадаем, што Аўгустоўскі канал — гэта адкрытая тэрыторыя, якую можа наведаць кожны жадаючы ў любы час. Тут можна пакатацца на ровары, адпачыць на прыродзе, сфатаграфавацца, а галоўнае ўбачыць старадаўнія суднаходныя шлюзы, пабудаваныя задоўга да пачатку Першай сусветнай вайны.

Аліса СКІБА

Фота: trofei.by, s13.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Птушка шчасця. Курыца: «фабрычная» або вясковая?

Птушка шчасця. Курыца: «фабрычная» або вясковая?

Курыца — самая папулярная і даступная сёння па цане мясная страва.

Грамадства

У тыле ворага. Да гадавіны выхаду першага падпольнага нумара «Звязды»

У тыле ворага. Да гадавіны выхаду першага падпольнага нумара «Звязды»

Гэта быў беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі беларускага друку!