Вы тут

Памятны знак вязням канцлагераў адкрылі ў Віцебску


У Віцебску, на месцы былога лагера «5-ы полк», прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Падчас яго адкрылі памятны знак вязням канцэнтрацыйных лагераў вобласці, перадае БелТА.


Знак створаны па праекце віцебскага скульптара Сяргея Сотнікава. Ён уяўляе сабой вобразы вязняў, якія стаяць за калючым дротам каля расчыненых дзвярэй лагера. Побач з імі нанесеная карта Віцебскай вобласці, на якой пазначаныя месцы, дзе дзейнічалі лагеры для ваеннапалонных і грамадзянскага насельніцтва, гета і месцы масавага знішчэння яўрэяў, турмы. Пры падрыхтоўцы карты выкарыстоўваліся выключна архіўныя зборнікі розных гадоў, якія пацвярджаюць існаванне лагераў і гета. Над гэтым працаваў кандыдат гістарычных навук Дзяніс Юрчак, ён звязваўся з Інстытутам гісторыі НАН Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».