Вы тут

Вадзім Гігін: Тэма канцэнтрацыйных лагераў — адна з самых балючых для беларускай гістарычнай памяці


Дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ распавёў пра сваё стаўленне да трагедыі, перадае БелТА.


— Тэма канцэнтрацыйных лагераў — адна з самых балючых для беларускай гістарычнай памяці, паколькі на тэрыторыі Беларусі знаходзілася некалькі соцень месцаў масавага знішчэння людзей у гады Другой сусветнай вайны. Трэба нагадаць, што ў Беларусі быў адзін з найбуйнейшых у Еўропе лагераў смерці — Трасцянец. І не толькі ён адзін. Акрамя таго, тэма, пра якую часам у нас забываюць, — тое, што ў Беларусі ў 1934 годзе ў Бярозе—Картузскай тагачаснымі польскімі ўладамі быў створаны адзін з першых у Еўропе канцэнтрацыйных лагераў, так званы лагер ізаляцыі для палітычных праціўнікаў рэжыму Другой Рэчы Паспалітай. Гэта быў лагер, дзе катаваннямі і здзекаваннямі імкнуліся падавіць людзей, прымусіць іх адмовіцца ад сваіх палітычных перакананняў, — распавёў Вадзім Гігін.

Паводле яго слоў, усё гэта нагнятае ­­­стаўленне беларусаў да тэмы канцэнтрацыйных лагераў.

— Безумоўна, нам неабходна зрабіць усё магчымае, каб не забыць людзей, якія прынялі пакуты за свае пераканання. Часта проста таму, што яны нарадзіліся беларусамі, габрэямі, украінцамі, рускімі, падвяргаліся здзекам і прынялі пакутніцкую смерць у гэтых лагерах, — адзначыў эксперт.

Вучоны падкрэсліў: калі адбываецца генацыд супраць народа, трэба максімальна адкрыта казаць пра гэта, памятаць, даводзіць усімі магчымымі метадамі да новага пакалення — інакш гэта паўторыцца.

— А я ўпэўнены, што ніхто не хацеў бы, каб паўтарыўся той жах, які перажылі нашы продкі — гэтыя страшныя 20-40-ыя гады мінулага стагоддзя. Таму трэба максімальна вывучаць гэтыя месцы, праводзіць там акцыі памяці, хадзіць з экскурсіямі. Вядома, гэта далёка не самая прыемная тэма. Але вялікае хваляванне бачыш у вачах людзей, якія наведалі Трасцянец, Асвенцым, Трэблінку, якія ўбачылі тое, што засталося ад гэтых лагераў смерці, — чалавек перажывае псіхалагічны шок. Гэта таксама важна для фар­­­міравання асобы чалавека, непрымання зла, — сказаў у заканчэнне ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Беларусі даследуюць вакцыну супраць раку

У Беларусі даследуюць вакцыну супраць раку

Працягваецца навуковае даследаванне ДНК-вакцыны супраць раку ў рамках беларуска-амерыканскага праекта.

Палітыка

Вялікая размова с кіраўніком Брэсцкай вобласці пра лёс рэгіёну

Вялікая размова с кіраўніком Брэсцкай вобласці пра лёс рэгіёну

«Асноўная задача — павысіць эфектыўнасць вытворчасці. Для гэтага патрэбна падняць аграрную галіну на больш высокі тэхналагічны ўзровень»

Грамадства

Экалагічна і эканамічна: як жыць па прынцыпе «Нуль адходаў»?

Экалагічна і эканамічна: як жыць па прынцыпе «Нуль адходаў»?

Гэта прынцыпы, накіраваныя на зніжэнне колькасці смецця і захаванне рэсурсаў планеты.

Фінансы

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

У I квартале 2021 года было зарэгістравана звыш 800 крадзяжоў грошай праз інтэрнэт, гэта ў 4,5 раза больш, чым за такі ж перыяд год таму.