Вы тут

Патрыятычны праект Маладзёжнага парламента «Гістарычная памяць» стартаваў у Бярозе


Пра гэта паведаміў старшыня Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Ягор Макарэвіч, інфармуе БелТА.


Фота: pixabay.com

У Бярозе праходзіць круглы стол, прысвечаны захаванню гістарычнай памяці. Яго ўдзельнікамі сталі больш за 100 чалавек — эксперты, дэпутаты і прадстаўнікі дзяржаўных органаў, маладыя парламентарыі.

— Мы бачым, якая сёння ідзе дыскусія за захаванне аб'ектыўнай гістарычнай памяці пра падзеі, якія адбыліся ў тыя ці іншыя часавыя адрэзкі. Бяроза — гэта месца, якое мае асаблівую значнасць для беларускага народа. Там размяшчаўся канцэнтрацыйны лагер Бяроза—Картузская. Яго вязнямі сталі людзі, якія ў 1934—1939 гадах выказвалі сваю нязгоду з польскай уладай і сталі, па сутнасці, палітычнымі вязнямі. Падчас круглага стала будзе абмеркаваны гэты факт агрэсіі, — сказаў Ягор Макарэвіч.

Ён адзначыў, што тэме канцлагера ў Бярозе—Картузскай нададзена недастаткова ўвагі. Падчас мерапрыемства абмяркуюць ініцыятыву Маладзёжнага парламента ўсталяваць у Бярозе памятны знак ахвярам палітычных рэпрэсій польскіх уладаў на тэрыторыі Беларусі. Будзе абвешчаны збор сродкаў на стварэнне мемарыялу.

Таксама адбудзецца мітынг—рэквіем каля абеліска на месцы былога канцлагера ў якім у 1934—1939 гадах былі заключаны тысячы людзей.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».