Вы тут

Былі ўдакладнены сацыяльныя стандарты па абслугоўванню мінчан


Змены адбыліся ў сферах ЖКГ, аховы здароўя, транспарту, інфармуюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь.


Фота: pixabay.com

Пералік сацыяльных стандартаў па абслугоўванню насельніцтва Мінска і адпаведныя нарматывы ў новай рэдакцыі зацверджаны рашэннем Мінгарвыканкама ад 11 сакавіка 2021 г. № 795.

Дакумент вызначае дзяржаўныя сацыяльныя стандарты па абслугоўванню насельніцтва ў сферах жыллёва-камунальнай гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя, транспарту, сувязі, культуры, фізкультуры і спорту, гандлю і грамадскага харчавання. Усяго паказана больш за 30 нарматываў.

У сферы ЖКГ прадугледжваецца, што з 2026 года доступ да цэнтралізаваных сістэм водазабеспячэння павінен быць ва ўсіх мінчан (пакуль яны даступны толькі 85% насельніцтва горада).

Адзначаецца, што тэмпература ў жылых памяшканнях, як і раней, не павінна быць меншай за 18°С, а гарачая вада падаецца штодня з тэмпературай не ніжэй 50°С. Акрамя таго, 90% усіх сталічных вуліц павінны мець адпаведнае пакрыццё і быць асветлены.

У галіне аховы здароўя нарматыў забяспечанасці ўчастковымі дактарамі-тэрапеўтамі — адзін урач на 1,7 тыс. дарослых жыхароў сталіцы, участковымі дактарамі-педыятрамі — адзін на 0,8 тыс. дзяцей, урачамі агульнай практыкі — адзін на 1,3 тыс. дарослага і дзіцячага насельніцтва. Вызначаны нарматыў у восем ложкаў на 1 тыс. жыхароў у бальнічных арганізацыях. На 11,5 тыс. гараджан павінна прыходзіцца адна аптэка.

Змены ў сувязі наступныя: тэрмін задавальнення заявы на ўстаноўку тэлефона не павінен перавышаць аднаго года з моманту падачы, а тэлефанізацыя ўстаноў аховы здароўя павінна быць 100%. Прадугледжана дастаўка пошты адзін-два разы на дзень шэсць дзён у тыдзень.

Што тычыцца нарматыву абслугоўвання насельніцтва ў гарадскіх перавозках, то ён такі: адзін аўтобус (тралейбус, трамвай, вагон электрацягніка метро) на 1,5 тыс. насельніцтва ў буднія дні і на 2 тыс. насельніцтва ў выхадныя і святочныя дні.

У гандлі на 1 тыс. чалавек павінна даводзіцца мінімум 610 кв.м. гандлёвай плошчы і 45 месцаў у агульнадаступных аб'ектах грамадскага харчавання.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».