Вы тут

12 красавіка — Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі


Сёлета спаўняецца 60 гадоў з дня першага ў гісторыі чалавецтва касмічнага палёту, які здзейсніў савецкі касманаўт Юрый Гагарын 12 красавіка 1961 года. Па ініцыятыве Генеральнай асамблеі ААН 12 красавіка абвешчана Міжнародным днём палёту чалавека ў космас, піша БелТА.


Архіўнае фота БелТА.

12 красавіка 1961 года адбыўся першы палёт чалавека ў космас, які здзейсніў грамадзянін СССР Юрый Аляксеевіч Гагарын.

Архіўнае фота БелТА.

Касмічны карабель «Усход» стартаваў з касмадрома Байканур. Гэта гістарычная падзея адкрыла шлях да даследавання касмічнай прасторы на карысць усяго чалавецтва. Пуск адбыўся ў 9 гадзін 6 хвілін 56 секунд па маскоўскім часе. Першы палёт чалавека ў космас працягваўся 108 хвілін. Абляцеўшы адзін раз планету, касманаўт атрымаў з Зямлі каманду на спуск. Спушчальны апарат прызямліўся ў 10:55 у стэпе непадалёк ад Саратава. На вышыні некалькіх кіламетраў Юрый Гагарын катапультаваўся і здзейсніў мяккую пасадку на парашуце недалёка ад спушчальнага апарата. Першаму касманаўту планеты было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».