Вы тут

Дзве новых спецыяльнасці адкрываюцца ў МДУ імя А.А.Куляшова


Новыя спецыяльнасці — «Сацыяльныя камунікацыі» і «Эканамічная інфарматыка» — адкрыюцца на факультэце эканомікі і права МДУ імя А.А. Куляшова. Пра гэта паведамілі на сайце Магілёўскага аблвыканкама са спасылкай на ўстанову адукацыі.


Выпускнікі, якія атрымалі веды па гэтых напрамках, будуць запатрабаваныя ў прыватных арганізацыях і дзяржаўных структурах. «Ва ўмовах вострай канкурэнцыі на рынку працы мы гарантуем высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў, а значыць, і іх запатрабаванасць», — падкрэсліў рэктар ВНУ прафесар Дзяніс Дук.

«Эканамічная інфарматыка» аб’ядноўвае веды з вобласці IT і эканомікі. Адсюль і кваліфікацыя выпускніка — «Эканаміст-інфарматыкі». Прасцей кажучы, гэта спецыяліст, здольны ўжываць самыя сучасныя лічбавыя тэхналогіі ў кіраўніцкай, інвестыцыйнай дзейнасці і бізнес-планаванні.

Не менш перспектыўнай з’яўляецца спецыяльнасць «Сацыяльныя камунікацыі». Гэта своеасаблівы сплаў IT, маркетынгу і тэхналогій PR. «Выпускнікі гэтай спецыяльнасці змогуць працаваць у дзяржаўных кампаніях, бізнесе, органах мясцовага кіравання і самакіравання, СМІ, маркетынгавых і рэкламных агенцтвах, займацца сувязямі з грамадскасцю і ажыццяўляць рэкламную дзейнасць практычна ў любой арганізацыі», — пракаментаваў Дзяніс Дук.

Больш падрабязна пра новыя спецыяльнасці можна будзе даведацца 17 красавіка. З 11:00 да 12:00 факультэт эканомікі і права будзе праводзіць Дзень адчыненых дзвярэй у фармаце анлайн (на афіцыйнай старонцы МДУ імя А.А. Куляшова Укантакце).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».