Вы тут

На Гомельшчыне будаўнікі падтрымалі ініцыятыву валанцёраў-студэнтаў ВНУ


Супрацоўнікі аднаго з вядучых будаўнічых прадпрыемстваў Гомельшчыны ААТ «Будаўнічы трэст № 14» арганізавалі правядзенне маладзёжнага суботніка на сацыяльна значным аб’екце ў Добрушскім раёне.


Так, гомельскія студэнты — валанцёры БРСМ аказалі дапамогу ў добраўпарадкаванні тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі на пагранічнай заставе «Усохская Буда». На аб’екце вядуцца работы па рэканструкцыі. Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту і Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога наводзілі парадак, складалі будаўнічыя матэрыялы, выконвалі дапаможныя работы.

Дарэчы, пагранічная застава «Усохская Буда» ў Добрушскім раёне дзейнічае з 2014 года. Пад яе аховай знаходзіцца ўчастак беларуска-ўкраінскай мяжы працягласцю больш за 20 кіламетраў. Валанцёры, якія добраўпарадкавалі будпляцоўку на тэрыторыі ваеннага аб’екта, выказаліся, што таксама збіраюцца служыць у арміі.

— Сумесныя працоўныя акцыі даюць магчымасць падтрымаць нашых маладых людзей, далучыць моладзь да працоўных дэсантаў на карысць грамадства, паказаць, што няма цяжкіх задач, калі працуем разам, і гэта сапраўды каштоўна, — падзяліўся намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Будаўнічы трэст № 14» Дзмітрый Мурашка. Ён адзначыў, што гомельскія будаўнікі гатовыя падтрымаць усе ініцыятывы байцоў студэнцкіх атрадаў па аказанні дапамогі на ўзвядзенні сацыяльна значных аб’ектаў Гомельшчыны.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.