Вы тут

БПС-Сбербанк абнавіў назіральны савет


78-гадовы Пётр Пракаповіч перастаў быць старшынёй назіральнага савета БПС-Сбербанка. Гэта вынікае з інфармацыі на сайце банка, паведамляе tut.by. Былога высокапастаўленага беларускага чыноўніка змяніў расійскі топ-менеджар.


Сход акцыянераў БПС-Сбербанка адбыўся ў канцы сакавіка. Тады ж быў абноўлены склад назіральнага савета.

Новым кіраўніком набсовета абраны Цімур Козінцаў — старшы віцэ-прэзідэнт расійскага Сбербанка, кантралюючага акцыянера БПС-Сбербанка з доляй 98,43%.

У назсавет таксама ўвайшлі іншыя кіраўнікі мацярынскага банка, былыя топ-менеджары БПС-Сбербанка, Нацбанка і расійскіх банкаў.

Прадстаўніком беларускай дзяржавы ў назсавеце стаў намеснік старшыні Дзяржкамітэта па маёмасці Мікалай Бабёр.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».