Планавы рамонт цепласетак, які патрабуе адключэння гарачай вады, пачнецца ў Гродне з 19 мая, паведамілі ў РУП «Гроднаэнерга».
Гродзенскія цеплавыя сеткі будуць праводзіць гэтыя работы паэтапна. Першыя адключэнні гарачай вады пройдуць у Гродне з 19 па 31 мая. У зону адключэння ўвойдуць частка цэнтра горада, а таксама раён праспекта Касманаўтаў і вуліцы Захарава.
Другі этап адключэння з 9 па 21 чэрвеня закране частку цэнтра горада, тэрыторыі ад міні-ЦЭЦ «Паўночная» да ўрочышча Пышкі, а таксама паўночную прамысловую зону і мікрараёны Фарты, Пераселка, вул. Пушкіна.
У трэцюю зону адключэння з 7 па 19 ліпеня ўвойдзе занёманская частка горада — мікрараён Вішнявец, Паўднёвы, Прынёманскі, Альшанка і Фолюш. Таксама гарачую ваду ў гэтыя тэрміны адключаць у раёне ЦЭЦ-2 і прамзоны «Аульс».
З 28 ліпеня па 9 жніўня гарачай вады не будзе ў мікрараёнах Дзевятоўка і Грандзічы, а таксама ў раёнах вуліц Мендзялеева, Шчорса, Пралетарская.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.