Вы тут

Таполевую алею адновяць у мемарыльным комплексе «Трасцянец» падчас суботніка 17 красавіка


Па благаславенню протаіерэя Фёдара Поўнага грамадскія арганізацыі Беларусі і духавенства маюць намер аднавіць таполевую алею ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец», паведамілі ў Цэнтральным камітэце БРСМ.


Храм-помнік у гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых, Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі выйшлі з ініцыятывай пачаць аднаўленне гісторыка-культурнай каштоўнасці — таполевай алеі ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец» У рамках мемарандума аб супрацоўніцтве ў час рэспубліканскага суботніка прадстаўнікі грамадскіх арганізацый патрыятычнай накіраванасці і асноўных канфесій Беларусі дзеля памяці аб расстраляных і спаленых людзях высадзяць побач з легендарнымі таполямі дваццаць маладых саджанцаў. Ініцыятыву падтрымала Генпракуратура. БРСМ запрашае і іншыя дзяржустановы прыняць удзел у гэтай працоўнай акцыі.

Дырэктар Беларускага культурнага цэнтра духоўнага Адраджэння Аляксандр Госцеў упэўнены, што рашэнне аб аднаўленні гістарычнай алеі было прынята вельмі своечасова. Ён распавёў, што ў 1944 годзе па загадзе кіраўніцтва канцлагера з двух бакоў уздоўж нешырокай дарогі, якая вядзе ад Магілёўскай шашы да Трасцянецкага лагера, яго вязні высадзілі маладыя таполі. Па гэтай дарозе смерці на расстрэлы і спаленне прайшлі сотні тысяч людзей розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў — мірныя жыхары Беларусі, у тым ліку вязні Мінскага гета, савецкія ваеннапалонныя, удзельнікі антыфашысцкай падпольнай барацьбы і партызанскага руху, прадстаўнікі яўрэйскага насельніцтва Заходняй Еўропы, дэпартаваныя ў Мінск для знішчэння. Час няўмольны і да жывых сведкаў тых трагічных падзей — таполяў, якія перажылі гэтую страшную гісторыю і маўкліва захоўваюць памяць пра ахвяр Трасцянца. Сёння ўжо шматлікія дрэвы загінулі ад старасці. Таму прынятае рашэнне аб аднаўленні таполевай алеі вельмі своечасовае, лічыць Аляксандр Госцеў. «А ў перспектыве мы плануем пасадзіць таполі на ўсе магчымыя часткі захаваўшайся алеі».

Па колькасці ахвяр фашызму Трасцянец стаў чацвёртым пасля Асвенцыма, Майданека і Трэблінкі. 22 чэрвеня 2015 года на месцы канцлагера адкрыты мемарыяльны комплекс «Трасцянец» з 10-метровым цэнтральным манументам «Брама памяці».

Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 17 красавіка. У ходзе суботніка плануецца выканаць работы па добраўпарадкаванні і прывядзенню ў належны стан аб’ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта БРСМ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.