Вы тут

Зацверджана комплексная праграма развіцця электратранспарту да 2025 года


Урад зацвердзіў комплексную праграму развіцця электратранспарту на 2021-2025 гады. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 9 красавіка 2021 года нумар 213, паведамляе на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Праграма накіравана на стварэнне новай сферы эканамічнага росту на аснове фарміравання галіны машынабудавання — вытворчасці электратранспарту, умоў для павелічэння колькасці транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца на электрычнай цязе, пашырэння інфраструктуры электратранспарту і мінімізацыі негатыўных уплываў на экалогію.

Чакаецца, што ў рамках праграмы будуць вырашаны задачы па арганізацыі вытворчасці электратранспарту, яго базавых кампанентаў і элементаў інфраструктуры і іх максімальнай лакалізацыі, па стварэнні інфраструктуры электратранспарту, у тым ліку электразарадных станцый (ЭЗС), з яе аптымальным прасторавым размяшчэннем і ўлікам спецыфікі спажыўцоў (грамадскі пасажырскі і грузавы, персанальны электратранспарт), па мінімізацыі эканамічных, экалагічных, сацыяльных рызык і г. д.

Праграма складаецца з дзвюх падпраграм: «Вытворча-тэхналагічная база электратранспарту» (мэта — стварэнне навуковых зачынаў і вытворчай базы для павелічэння колькасці транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца на электрычнай цязе ў Беларусі) і «Стварэнне зараднай інфраструктуры для электратранспарту» (мэта — стварэнне ў краіне развітой сеткі ЭЗС, якая забяспечвае прадастаўленне якасных і даступных паслуг па зарадцы электрамабіляў, камфортнае і бесперашкоднае іх перамяшчэнне па тэрыторыі рэспублікі, а таксама адпавядае сусветным стандартам).

Праграмай запланавана рэалізацыя шэрага мерапрыемстваў, сярод якіх стварэнне доследнай эксперыментальнай вытворчасці сродкаў электратранспарту, распрацоўка дзяржстандартаў у гэтай галіне, паляпшэнне ўмоў крэдытавання набыцця электрамабіляў, што рэалізуюцца афіцыйнымі дылерамі фізічным асобам на тэрыторыі Беларусі, вызваленне ўдзельнікаў дарожнага руху на электрамабілях ад платы за карыстанне паркоўкамі, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці і інш.

Міністэрства прамысловасці вызначана адказным заказчыкам комплекснай праграмы.

Дакумент уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?