Вы тут

На гэтым тыдні прыляціць чарговы халодны фронт, нават з мокрым снегам


Так, на пачатак гэтага тыдня спецыялісты абяцалі досыць цёплае надвор'е, аж да 20 з плюсам. Праўда, яшчэ да плюс 19 градусаў чакаецца толькі ў аўторак, а потым — усё: суцэльная паласа холаду, паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Ужо заўтра з раніцы надвор'е зменіць халодны атмасферны фронт, які ссоўваецца ва ўсходнім напрамку. На большай частцы тэрыторыі краіны пахаладае. Павялічыцца і ўшчыльніцца воблачнасць. У многіх рэгіёнах пройдуць дажджы, у крайніх заходніх раёнах — з мокрым снегам. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 градуса па захадзе да 10 цяпла па ўсходзе краіны. Удзень будзе ад плюс 4 да плюс 11 градусаў, пераважна па паўднёвым усходзе — 12—17 цяпла.

Чакаецца малакамфортнае надвор'е і ў чацвер. У гэты дзень тэрыторыя нашай краіны працягне знаходзіцца ў зоне маларухомых атмасферных франтоў. Захаваецца воблачнае і дажджлівае надвор'е. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—9 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 6—13 цяпла, па паўднёвым усходзе — ад плюс 14 да 16 градусаў са знакам плюс.

А пасля прыйдзе цыклон, які перамесціцца з Балканскага паўвострава на цэнтральныя раёны Украіны, а ў пятніцу і Беларусь апынецца ў яго цыркуляцыі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 3—9 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 11—17 цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 10 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у гэтыя выхадныя наша краіна застанецца пад уплывам усё таго ж цыклону. Дажджы пройдуць у многіх раёнах краіны, але ўжо кароткачасовага характару, у дзённыя гадзіны не выключаны навальніцы. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні, усходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Уначы будзе па-ранейшаму холадна, тэмпература паветра складзе 2—8 градусаў вышэй за нуль. Удзень — 8—13 цяпла, месцамі — плюс 14—16 градусаў, але яшчэ далёка да сапраўды красавіцкага цяпла.

Рэпетыцыя актыўнай вясны была ў мінулую нядзелю — у самы цёплы дзень гэтага сезона, калі тэмпература па краіне была плюс 17—21 градус. Такое надвор'е нам больш падыходзіць...

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Цяпло ненадоўга...

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.