Вы тут

Акцыя «За бяспеку разам» стартавала ў краіне


Як паведамляе МНС, статыстыка паказвае на тое, што пераважнай прычынай гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе з’яўляецца няведанне альбо грэбаванне грамадзянамі мерамі бяспекі, так званы чалавечы фактар ​​— неабачлівыя, неасцярожныя дзеянні грамадзян.


У мэтах павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях у перыяд з 12 па 28 красавіка арганізавана правядзенне рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам» па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў вясенне-летні пажаранебяспечны перыяд. Да мерапрыемстваў далучацца міністэрствы ўнутраных спраў, працы і сацыяльнай абароны, адукацыі, інфармацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аховы здароўя і энергетыкі, Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства.

Акцэнт у акцыі будзе зроблены на абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, правядзенне з імі інструктыўна-растлумачальнай работы па захаванні правіл пажарнай бяспекі, а таксама інфармаванне насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі.

Ратавальнікі нагадваюць: праверце на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а ў выпадку іх адсутнасці — устанавіце ў жылых памяшканнях домаўладання. Звярніце ўвагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання і электрычнай праводкі. Памятайце, што, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзены на іх уласнікаў.

Таксама ў рамках акцыі ў якасці кансультацыйнай дапамогі МНС прапануе грамадзянам звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану жылля.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай

7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай

«І на кожным кургане, быццам яблыню, песню сваю пасаджу»

У свеце

Куды разбегліся нацысты пасля Вялікай Айчыннай вайны?

Куды разбегліся нацысты пасля Вялікай Айчыннай вайны?

Вялікая Айчынная скончылася 76 гадоў таму, але дагэтуль па ўсім свеце ўсё яшчэ знаходзяць і судзяць непакараных нацыстаў. 

Спорт

Аляксей Талай: Я сабе паблажак не даю

Аляксей Талай: Я сабе паблажак не даю

Чорны пояс па таэквандо і светлы шлях па жыцці плыўца-параалімпійца.