Вы тут

Мінпрацы: Зарэгістраваных беспрацоўных у краіне — 8,6 тыс. чалавек


На 1 красавіка бягучага года на ўліку ў якасці беспрацоўных у Беларусі знаходзілася 8,6 тыс. чалавек, што на 13,9 працэнта менш, чым на тую ж дату на год раней. Тады было 10 тыс. чалавек, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


У ведамстве ўдакладнілі, што пад беспрацоўнымі разумеюцца працаздольныя грамадзяне, не маючыя працы і заработку, якія зарэгістраваны ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў мэтах пошуку падыходзячага месца працаўладкавання, шукаюць яго і гатовы пачаць працаваць.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 красавіка гэтага года склаў 0,2 працэнта і не змяніўся ў параўнанні з паказчыкам гадавой даўнасці. Пры гэтым узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях склаў 0,3 працэнта, Гомельскай і Мінскай — 0,2 працэнта, у Мінску — 0,1 працэнта.

Наймальнікі прапануюць каля 74,3 тыс. свабодных рабочых месцаў, што на 13,2 працэнта менш, чым на год раней (85,6 тыс.). Традыцыйна высокі попыт на работнікаў па рабочых прафесіях — 61,6 працэнта ад агульнай колькасці вакансій. Пры гэтым у сталіцы на 1 беспрацоўнага прыпадае 19 вакансій, у Мінскай вобласці — 13,7 вакансіі, Гомельскай — 8,8, Гродзенскай — 8,7, Магілёўскай — 5,7, Брэсцкай — 5,5, Віцебскай — 5 вакансій на 1 беспрацоўнага.

«У студзені — сакавіку гэтага года за садзейнічаннем у працаўладкаванні звярнуліся 30 тыс. чалавек, з якіх 16,9 тыс. пастаўлены на ўлік у якасці беспрацоўных, — дадалі ў Мінпрацы і сацабароны. — За I квартал 20,7 тыс. чалавек працаўладкаваны на пастаянную работу, 1,1 тыс. накіраваны на навучанне па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы, 6,5 тыс. удзельнічалі ў аплатных грамадскіх работах, 22 сям’і беспрацоўных пераселены на новае месца жыхарства».

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».