Вы тут

У Бярозе можа з'явіцца мемарыял ахвярам канцлагера польскага перыяду


Ёсць ідэя стварыць у Бярозе мемарыял усім ахвярам рэпрэсій польскай акупацыйнай улады, заявіў дырэктар аналітычнага цэнтра «Актуальная Канцэпцыя» Аляксандр Шпакоўскі ў сваім тэлеграм-канале. Стары невялікі помнік савецкай эпохі прапанавана захаваць і ўпісаць у новую кампазіцыю.


Ідэя адужэла пасля ягонай паездкі з членамі Маладзёжнага парламента ў Бярозу, дзе падчас ІІ Рэчы Паспалітай месціўся вядомы сваімі нечалавечымі ўмовамі канцлагер.

«Зараз наша пакаленне абавязана не толькі абараніць заваяванні продкаў, але і аддаць ім доўг памяці», — сцярджае эксперт.

Падтрымаць гэтую ініцыятыву можна шляхам пералічэння сродкаў на дабрачынны рахунак BY70BLBB31341200000004836158. Сабраныя сродкі будуць выкарыстаны для ўзвядзення мемарыяла.

Бяроза-Картузская — канцэнтрацыйны лагер, створаны ўладамі Польскай Рэспублікі ў 1934 годзе ў горадзе Бяроза-Картузская (Заходняя Беларусь) у якасці месца пазасудовага інтэрнавання праціўнікаў кіруючага рэжыму. З 1934 па 1939 гг. у ім утрымліваліся па абвінавачванні ў «антыдзяржаўнай дзейнасці» праціўнікі рэжыму: камуністы, дзеячы беларускага, яўрэйскага, украінскага нацыянальных рухаў, польскія палітычныя апаненты Юзафа Пілсудскага.

Прэв'ю: ctv.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».