Вы тут

За месяц выходзіць са строю больш як 70 ЭЗС Malanka па ўсёй краіне. Стала вядома чаму


Выкарыстанне самаробных перахаднікоў уладальнікамі электракараў прыводзіць да таго, што за месяц парадку 70 станцый выходзіць з ладу, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» у сетцы ЭЗС Malanka.


У большасці выпадкаў у спецыялістаў атрымліваецца вярнуць станцыю ў працоўны стан на працягу дня. Але бываюць і больш складаныя сітуацыі, калі рамонт патрабуе не толькі значна больш часу на ліквідацыю няспраўнасці, але і замены дарагіх вузлоў.

Нацыянальны аператар сеткі сцвярджае: усе станцыі маюць некалькі ступеняў абароны, у іх умантаваныя датчыкі, якія рэгулююць скокі напружання, аб’екты абаронены ад удараў маланкі і траплення вады. Калі абсталяванне распазнае няспраўнасць — спрацоўвае абарона і станцыя становіцца недаступнай да прыезду тэхнічнай каманды Malanka. Такія меры неабходныя для таго, каб не толькі захоўваць працаздольнасць абсталявання, але і абараняць электрамабілі карыстальнікаў.

У Malanka адзначаюць, што часцей за ўсё праблемы з перахаднікамі ўзнікаюць у кітайскіх электракараў, якія сталі асабліва папулярнымі сярод беларускіх электрамабілістаў пасля адмены ПДВ і мытнай пошліны. Не ўсе вадзіцелі разумеюць, што, карыстаючыся самаробнымі перахаднікамі, яны не толькі наносяць страты станцыям і ствараюць нязручнасці іншым кіроўцам, але і рызыкуюць сваім жыццём. Няспраўнае абсталяванне можа прывесці да кароткага замыкання, і аднойчы, даверыўшыся прыладзе, змацаванай ізастужкай, можна проста спаліць свой электрамабіль.

— Мы не можам прыцягваць да адказнасці такіх вадзіцеляў, не можам забараніць ім зараджацца на станцыях, мы толькі настойліва раім быць уважлівымі і адказнымі, — растлумачылі ў сетцы ЭЗС Malanka. — Для таго каб электрамабілісты не забывалі, што выкарыстанне самаробных перахаднікоў недапушчальна, мы плануем на ўсіх зарадных станцыях размясціць папераджальныя таблічкі. Таксама створаны чат-бот, дзе распісана падрабязная інструкцыя карыстання станцыямі, маецца папярэджанне аб тым, што ўжыванне несертыфікаваных перахаднікоў на станцыях катэгарычна забаронена.

Прэв'ю: Мінск-Навіны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?