Паводле паведамлення ўладаў павета Шанхай, што ў правінцыі Фуцзянь (Усходні Кітай), услед за буйной знаходкай больш за 240 скамянелых слядоў дыназаўраў познямелавага перыяду, якія былі выяўлены ў вёсцы Лунсян у лістападзе мінулага года, даследчыкі нядаўна знайшлі тут яшчэ 364 сляды выкапнёвых гігантаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Пры гэтым звыш 200 з іх сканцэнтраваны на ўчастку плошчай усяго каля 100 квадратных метраў, што сведчыць аб тым, што мноства дыназаўраў перамяшчалася па гэтай абмежаванай тэрыторыі на працягу кароткага часу. Навуковая супольнасць ужо ахрысціла гэты пакуль невытлумачальны феномен «танцпляцоўкай дыназаўраў».
Як гэта зрабіць — ведае толькі барыста.
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.
Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы.
Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.