Вы тут

«Развіццё адносін з КНР — гэта прыярытэтны кірунак знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь»


Пра гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспубліцы ў Беларусі Се Сяоюнам.


Спікер ніжняй палаты парламента выказаў спадзяванне, што дыпламат з пачатку сваёй работы ў лістападзе ў Беларусі ўпэўніўся ў сімпатыі і шчырасці адносін беларусаў да Кітая. «Я хацеў бы адзначыць, што развіццё адносін з Кітайскай Народнай Рэспублікай — гэта прыярытэтны кірунак знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. У нас вельмі даўнія сяброўскія сувязі, якія дазваляюць вырашаць нам практычна ўсе пытанні і весці супрацоўніцтва па многіх кірунках», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Ён заўважыў: аснову ўзаемадзеяння краін складаюць кантакты кіраўнікоў дзяржаў, якія абмяркоўваюць важныя пытанні — нарошчванне паставак харчовай прадукцыі, хлорыстага калію ў Кітай, паглыбленне кантактаў рэгіёнаў, барацьбу з ковідам.

Па словах спікера ніжняй палаты парламента, за мінулыя гады складалася магутная дагаворна-прававая база ўзаемадзеяння па многіх кірунках. Краіны сёння ўзаемадзейнічаюць таксама на разнастайных парламенцкіх міжнародных пляцоўках.

Кітай Уладзімір Андрэйчанка назваў вядучай краінай свету, дзе многа зроблена дзякуючы працалюбіваму народу, яго адзінству, еднасці.

«Я думаю, што адносіны сяброўства, падтрымкі, узаемаразумення паміж нашымі дзяржавамі захаваюцца ў будучым. І сёння вельмі няпростыя часы мы перажываем. Важна ў гэты час нам кансалідаваць свае намаганні, выходзіць на маштабныя праекты, каб паказаць неэфектыўнасць санкцый, дыктату, якія прымаюцца з боку асобных дзяржаў супраць Беларусі і супраць КНР», — дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Се Сяоюн у сваю чаргу падкрэсліў, што кітайска-беларускае стратэгічнае партнёрства і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва развіваецца стабільна і плённа, а кантакты падтрымліваюцца на высокім і вышэйшым узроўні.

«Мы з вамі падтрымліваем вельмі цеснае і плённае ўзаемадзеянне ў міжнародных справах. Мы абараняем адно аднаго па тых пытаннях, што тычацца нашых асноўных інтарэсаў. Можна сказаць, што наша міжнароднае ўзаемадзеянне сёння з’яўляецца яскравым сведчаннем нашага супрацоўніцтва», — сказаў пасол.
Ён нагадаў пра значныя сумесныя дасягненні краін ў эканоміцы, гандлі, інвестыцыях, навуцы, культуры, адукацыі і барацьбе з каранавірусам.

Пасол адзначыў, што менавіта заканадаўчая работа мае важнае значэнне ў развіцці супрацоўніцтва ў розных галінах, паколькі без прававой асновы немагчыма ісці далей.

Таксама кіраўнік знешнепалітычнага прадстаўніцтва Кітая ў Беларусі заявіў, што КРН падтрымлівае нашу краіну ў абароне суверэнітэту і незалежнасці.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай

7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай

«І на кожным кургане, быццам яблыню, песню сваю пасаджу»

У свеце

Куды разбегліся нацысты пасля Вялікай Айчыннай вайны?

Куды разбегліся нацысты пасля Вялікай Айчыннай вайны?

Вялікая Айчынная скончылася 76 гадоў таму, але дагэтуль па ўсім свеце ўсё яшчэ знаходзяць і судзяць непакараных нацыстаў. 

Спорт

Аляксей Талай: Я сабе паблажак не даю

Аляксей Талай: Я сабе паблажак не даю

Чорны пояс па таэквандо і светлы шлях па жыцці плыўца-параалімпійца.