Вы тут

Таямніцы і адкрыцці. Цікавыя навіны з вобласці навукі


Гадзіннік жыцця

Распрацаваны метад дакладнага вызначэння біялагічнага ўзросту

pixabay.com

Яго стварылі біёлагі з Кёльнскага ўніверсітэта. Ён заснаваны на вызначэнні біялагічнага ўзросту па экспрэсіі генаў — транскрыптаме. Вынікі даследавання былі апублікаваны ў часопісе Аgіng Сеll. Новы метад нямецкія спецыялісты назвалі BіT, гэта значыць «бінарызованы гадзіннік транскрыптамнага старэння».

Вядомыя раней метады вызначэння біялагічнага ўзросту грунтаваліся на аналізе ДНК, аднак біяінфарматыкі Дэвід Мэер і генетык Б'ерн Шумахер выкарыстоўвалі для гэтага транскрыпты — набор генаў, якія счытваліся з ДНК пры вытворчасці бялкоў.

У сваіх эксперыментах навукоўцы даследавалі круглага чарвяканематоду Саеnоrhаbdіtіs еlеgаns, чыя працягласць жыцця генаў дакладна вядомая. Яны ўздзейнічалі на яго ўльтрафіялетавым выпраменьваннем і рэгулявалі харчаванне, пры гэтым назіраючы за экспрэсіяй генаў і змяненнямі працягласці жыцця. У выніку спецыялістам удалося пры дапамозе матэматычнага прыёму дакладна прагназаваць паскарэнне і запавольванне старэння варыянтаў генаў.

«Паколькі метад BіT заснаваны выключна на актыўнасці генаў, яго можна прымяніць да любога арганізма. Вымярэнне біялагічнага ўзросту важна для вызначэння ўплыву навакольнага асяроддзя, дыеты або лячэння на працэс старэння і развіццё ўзроставых захворванняў. Такім чынам, гэты гадзіннік можа знайсці шырокае прымяненне ў геранталагічных даследаваннях, — падкрэсліў Шумахер.


Транспарт для нявесты

У Пампеях адкапалі старажытную калясніцу з эратычнымі сцэнамі

Фота: Pompeii — Parco Archeologico.

Археолагі знайшлі цырыманіяльную калясніцу, якая добра захавалася. Навукоўцы мяркуюць, што яна служыла транспартам для нявесты падчас вяселля. Калясніца аказалася вельмі далікатнай, таму спатрэбіліся тфыдні, каб бяспечна адкапаць яе, паведамляе археалагічны комплекс.

Адзначаецца, што калясніцу знайшлі непадалёк ад канюшні, дзе ў 2018 годзе выявілі рэшткі трох коней. У калясніцы ёсць чатыры колы, а таксама жалезныя, бронзавыя, алавяныя ўпрыгажэнні і кветкавы арнамент.

«Гэта дзіўнае адкрыццё, якое пашырае нашы веды аб старажытным свеце. У Пампеях раней ужо знаходзілі транспартныя сродкі, але нічога, што было б падобна да гэтай калясніцы», — расказаў ды-
рэктар археалагічнага комплексу Масіма Асана.

Унікальнай гэтую знаходку называюць таму, што раней навукоўцам атрымлівалася адкапаць альбо асобныя ўпрыгажэнні калясніц, альбо сельскагаспадарчыя калясніцы, але не цырыманіяльныя.

Па словах Асана, упрыгажэнні на ёй намякаюць на тое, што яе выкарыстоўвалі падчас свят, у прыватнасці падчас вяселляў. На задняй часткі гэтага артэфакта ёсць сцэны, звязаныя з богам кахання. У прыватнасці, прадстаўлены рэльефныя мужчынскія і жаночыя постаці ў эратычных сцэнах.


Кемлівыя галаваногія

Каракаціцы справіліся з дзіцячым тэстам на кагнітыўныя здольнасці

unsplash.com

Брытанскія навукоўцы высветлілі, што каракаціцы могуць праходзіць тэсты на самакантроль і цярпенне, якія прызначаны для людзей, піша ЕurеkАlеrt.

Раней лічылася, што ўменне трымаць сябе ў руках і не здзяйсняць імпульсіўных дзеянняў уласціва чалавеку, а таксама некаторым відам жывёл і птушак. Аднак у гэтым шэрагу апынуліся і каракаціцы
(Sеріа оffісіnаlіs), якія жывуць у Атлантычным акіяне.

У ходзе вывучэння паводзін каракаціц у натуральных умовах акіянолагі звярнулі ўвагу на тое, што тыя не заўсёды нападалі на першую сустрэчную здабычу: часцей за ўсё яны чакалі больш цікавых варыянтаў атрымаць ежу. Пасля гэтага навукоўцы вырашылі правесці ім зефірны тэст.

«Мы выкарыстоўвалі адаптаваную версію класічнага зефірнага тэста. Калі яго праходзяць дзеці, ім звычайна прапаноўваюць альбо атрымаць кавалачак зефіру неадкладна, альбо пачакаць і атрымаць два кавалачкі», — распавяла вядучы аўтар даследавання Аляксандра Шнел з Кембрыджскага ўніверсітэта.

У выніку высветлілася, што калі галаваногія малюскі ведалі, што за першым кавалачкам ежы можа быць другі, то былі гатовы чакаць каля 50—130 секунд. У падобных жа ўмовах так сябе паводзяць шымпанзэ, вароны і папугаі.

Адзначаецца, што самакантроль у каракаціц звязаны з агульным узроўнем іх інтэлекту. Чым цярплівейшыя былі малюскі, тым лепш яны спраўляліся з задачамі на кемлівасць. Па словах Шнел, растлумачыць такія паводзіны ў малюскаў складаней, чым у чалавека і іншых пазваночных.

«Каракаціцы праводзяць большую частку свайго жыцця ў засадзе, хаваючыся ад позірку ўсіх навакольных жывых істот. Калі яны выходзяць на паляванне, іх адразу бачаць усе драпежнікі. Мы мяркуем, што самакантроль і здольнасць чакаць развіліся ў каракаціц для мінімізацыі падобных рызык», — сказала яна.


Перажылі полымя

У Аўстраліі знайшлі карлікавых апосумаў, якія лічыліся вымерлымі

imgur.com

У гэтай кране на востраве Кенгуру знайшлі карлікавых апосумаў, якіх лічылі вымерлымі з-за лясных пажараў. Пра гэта паведамляе Thе Guаrdіаn.

Газета піша, што карлікавыя апосумы былі знойдзены ўпершыню з тых часоў, як лясны пажар знішчыў вялікую частку іх арэалу пражывання мінулым летам. Лічылася, што гэтыя апосумы зніклі.

«Знаходка з'яўляецца першым задакументаваным сведчаннем таго, што від выжыў пасля пажару», — кажуць эколагі. — Агонь ахапіў каля 88 працэнтаў арэалу яго пражывання, таму мы сапраўды не былі ўпэўнены, якія будуць наступствы пажараў, але цалкам відавочна, што папуляцыя пацярпела вельмі сур'ёзна».

Карлікавыя апосумы, вагой менш за 10 грамаў, жывуць на Тасманіі, а часам і на мацерыковай частцы Паўднёвай Аўстраліі і Вікторыі. Гэтую істоту звычайна складана вывучыць, улічваючы яе памер і абмежаваную тэрыторыю пражывання.

Карлікавыя апосумы — адзіны сучасны прадстаўнік роду Burrаmуs. З 1894 года гэты від быў вядомы толькі па выкапнёвых рэштках, якія датаваліся плейстацэнам. Толькі ў жніўні 1966 года жывы апосум невядомага віду быў знойдзены на лыжнай базе Мельбурнскага ўніверсітэта.


«Старажыл» з Гандваны

У Аргенціне знайшлі рэшткі самага старажытнага цітаназаўра

pixabay.com

Скамянелыя косткі раней невядомага віду буйных траваедных дыназаўраў спецыялісты выявілі ў Патагоніі, на паўднёвы ўсход ад горада Неўкен, паведамляе палеанталагічны часопіс Аmеghіnіаmа. Да раскопак палеантолагі прыступілі пасля выяўлення ў 2014 годзе часткі шкілета дыназаўра, які атрымаў назву Nіnjаtіtаn zараtаі.

«Для нас гэта каштоўнае адкрыццё. Па-першае, гэты дыназаўр з'яўляецца новым відам цітаназаўраў. Па-другое, гэта найстарэйшы з вядомых нам цітаназаўраў», — прыводзіць часопіс словы навукоўцаў.

Як адзначаюць палеантолагі, старажытны яшчар дасягаў у даўжыню 20 метраў. Узрост скамянелых костак склаў 140 мільёнаў гадоў. Да гэтага часу навука не сутыкалася з доказамі, якія паказваюць на існаванне гэтых гіганцкіх жывёл 120 мільёнаў гадоў таму.

Навукоўцы перакананы, што ўзрост знаходкі кажа пра тое, што цітаназаўры з'явіліся ў пачатку мелавога перыяду, а таксама пацвярджае гіпотэзу, што гэтыя жывёлы зарадзіліся на старажытным суперкантыненце Гандвана.

Цітаназаўры былі раслінаеднымі дыназаўрамі вагой у сярэднім да 13 тон. Яны жылі каля 70 мільёнаў гадоў таму на тэрыторыі сучасных Паўднёвай Амерыкі, Паўднёва-
Усходняй Азіі і паўднёвай Еўропы.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.