Вы тут

У Беларусі часова забараняецца зварот асобных найменняў прадукцыі Nivea


У Беларусі ўведзена часовая санітарная мера па забароне ўвозу і звароту асобных найменняў парфюмерна-касметычнай прадукцыі гандлёвага знака Nivea. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.


Гэту пастанову падпісаў 6 красавіка намеснік міністра — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка.

Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы выявілі шэраг парушэнняў, якія тычацца ў тым ліку продажу такой прадукцыі без дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку, невыканання яе тэрміна прыдатнасці і адсутнасці з боку суб’ектаў гаспадарання вытворчага кантролю ў дачыненні да рэалізуемай парфумерна-касметычнай прадукцыі.

Па асобных найменнях ўстаноўлена неадпаведнасць патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы парфумерна-касметычнай прадукцыі» ў плане маркіроўкі. У прыватнасці, яна не мае інфармацыі аб найменні і месцы знаходжання арганiзацыi, якая ўпаўнаважаная вытворцам на прыняцце прэтэнзій ад спажыўца, альбо назва прадукцыі не адпавядае яе інгрэдыентнаму саставу, што не дазваляе ў поўнай меры забяспечыць абарону правоў спажыўцоў і атрымаць праўдзівую інфармацыю аб набываным тавары.

У агульнай складанасці санітарна-эпідэміялагічнай службай Беларусі прыпыненая (забароненая) рэалізацыя амаль 3 тыс. адзінак тавару парфумерна-касметычнай прадукцыі розных вытворцаў.
У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя нагадалі, што спецыялісты на пастаяннай аснове праводзяць наглядныя мерапрыемствы за выкананнем патрабаванняў заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва пры рэалізацыі ў гандлёвай сетцы парфумерна-касметычнай прадукцыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.