Вы тут

Беларусь плануе закупіць у Азербайджана 1 млн т нафты ў 2021 годзе


Беларусь плануе закупіць у Азербайджана 1 млн т нафты ў 2021 годзе. Аб гэтым расказаў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Азербайджане Андрэй Раўкоў, перадае БелТА.


«На гэты год запланаваны адзін мільён. Гэтыя пастаўкі ідуць раўнамерна. На сённяшні дзень ужо пастаўлена 270 тыс. т. Танкер з 90 тыс. т цяпер у шляху, рухаецца да месца выгрузкі», — расказаў пасол.

У мінулым годзе, паводле слоў Андрэя Раўкова, Азербайджан паставіў у Беларусь прыкладна 800 тыс. т нафты. І супрацоўніцтва паміж краінамі ў гэтай сферы будзе толькі развівацца, адзначыў дыпламат.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.