Вы тут

Памёр акцёр Яўген Цілічэеў, які сыграў у фільме «Ідзі і глядзі»


Акцёр Яўген Цілічэеў, які сыграў у фільмах «Ідзі і глядзі» і «Труфальдзіна з Бергама», памёр на 75-м годзе жыцця, паведамляецца на сайце камітэта па культуры Санкт-Пецярбурга.


«13. красавіка 2021 года на 75 годзе жыцця памёр заслужаны артыст Расіі, саліст Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Яўген Сяргеевіч Цілічэеў», — гаворыцца ў паведамленні.

За гады працы ў тэатры сыграў некалькі дзесяткаў вядучых характэрных роляў у класічнай аперэце і сучаснай музычнай камедыі. Артыст плённа здымаўся ў кіно. Сярод яго работ «Царэвіч Проша» (Дердыдас), «Труфальдзіна з Бергама» (Капітан), «Сем нот» (Галоўны рэжысёр), «Мая Расія» (Пётр Першы), «Ідзі і глядзі» (Перакладчык) і інш. На працягу многіх гадоў Яўген Сяргеевіч быў адным з актыўных удзельнікаў і вядучых папулярнай перадачы ленінградскага тэлебачання «Казка за казкай», якая атрымала шырокую вядомасць, у тым ліку і за мяжой.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Птушка шчасця. Курыца: «фабрычная» або вясковая?

Птушка шчасця. Курыца: «фабрычная» або вясковая?

Курыца — самая папулярная і даступная сёння па цане мясная страва.

Грамадства

У тыле ворага. Да гадавіны выхаду першага падпольнага нумара «Звязды»

У тыле ворага. Да гадавіны выхаду першага падпольнага нумара «Звязды»

Гэта быў беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі беларускага друку!