Вы тут

Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана сустрэліся за нефармальнай вячэрай


Першая сустрэча двух лідараў арганізавана ў фармаце нефармальнай вячэры, перадае БелТА. Як паказвае практыка, часам за падобнымі перамовамі ўдаецца вырашыць больш пытанняў, чым падчас афіцыйных паседжанняў. «У нефармальнай абстаноўцы кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць асноўныя напрамкі беларуска-азербайджанскіх адносін і стратэгічныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва», — паведамлялі раней у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Фота: БелТА.

Але ўсё ж традыцыйна цэнтральнай падчас візітаў заўсёды з’яўляецца афіцыйная частка перамоваў. Яна запланавана на сераду. Сустрэча прэзідэнтаў пройдзе ў палацы «Загульба», які з’яўляецца часткай рэзідэнцыі азербайджанскага лідара. Яна была пабудавана яшчэ ў 2008 годзе ў аднайменным пасёлку на беразе Каспійскага мора. За савецкім часам тут размяшчаліся ўрадавыя дачы.

Перамовы кіраўнікоў дзяржаў спачатку пройдуць у вузкім складзе, у іх таксама прымуць удзел міністры замежных спраў. Затым да іх далучацца астатнія члены дэлегацый, якія будуць абмяркоўваць ужо профільныя пытанні. «Асноўная ўвага будзе нададзена пашырэнню гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і напаўненню супрацоўніцтва новым зместам. Бакі разгледзяць пытанні прамысловай кааперацыі, рэалізацыю бягучых і перспектыўныя праекты ў галіне вытворчасці і паставак прадуктаў харчавання, перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. Закрануць і не менш актуальныя тэмы: супрацоўніцтва ў ахове здароўя, навукова -тэхнічную, адукацыйную і турыстычную сферы», — адзначалі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі. Кіраўнікі дзяржаў таксама абмяняюцца меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Урачысты рытуал ушанавання дзяржаўных сцяга і герба праходзіць у Мінску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.