Вы тут

У сталіцы працуе кансультацыйна-аналітычны аддзел Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва


Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў многіх асацыюецца выключна з выплатай пенсій. На самай справе яго функцыі значна шырэйшыя. Як працуе фонд, як узаемадзейнічае з грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі, расказаў першы намеснік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення ФСАН Юрый Рэбкавец


— Адразу хачу растлумачыць, чым адрозніваецца Фонд сацыяльнай абароны ад упраўленняў сацыяльнай абароны ў раённых адміністрацыях, — уводзіць у курс справы Юрый Іванавіч. — Асноўнымі задачамі раённых аддзелаў Фонда з'яўляюцца збор абавязковых страхавых узносаў і ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне. А таксама кантроль за паўнатой і своечасовасцю іх выплаты, вядзенне персаніфікаванага ўліку ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, кантроль за правільнасцю прызначэння і своечасовасцю выплаты дапамог па лістку непрацаздольнасці, па цяжарнасці і родах, а таксама дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Раённыя ж упраўленні сацыяльнай абароны ў Мінску займаюцца прызначэннем і выплатай пенсій па ўзросце; па інваліднасці; па страце карміцеля; за асаблівыя ўмовы працы; выплатай дапамогі на пахаванне; прызначэннем і выплатай дзяржаўных дапамог сем'ям непрацуючых грамадзян, якія выхоўваюць дзяцей; аказваюць адрасную сацыяльную дапамогу.

— Кожны чалавек, які працуе, бачыць у сваім разліковым лістку пазіцыю: ФСАН —1 % ад заробку. Яшчэ мы ведаем, што наймальнік плаціць у дадзены фонд 34 % за кожнага работніка. Як размяркоўваюцца гэтыя грошы?

— На патрэбы пенсійнага забеспячэння ідуць наш 1 % і 28 %, выплачаных працадаўцам. Гэтыя грошы выдаткоўваюцца на пенсіі нашым бацькам, дзядулям, бабулям. З гэтых жа сродкаў выплачваюцца пенсіі па страце карміцеля і па інваліднасці. Яшчэ 6 % — узнос на сацыяльнае страхаванне, то-бок аплата «бальнічных», «дэкрэтных» і ўсіх відаў дзіцячых дапамог, выплаты на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне, дапамог па беспрацоўі, выплаты на пахаванне.

— Нядаўна была сведкай гутаркі дзвюх маладых жанчын, адна з якіх сцвярджала, што яе прымуць на работу пры ўмове, што яна не пойдзе ў дэкрэт у найбліжэйшыя пяць гадоў. А калі не выканае гэтую ўмову, то наймальнік не будзе плаціць ёй «дэкрэтныя» і дапамогу на дзіця. Атрымліваецца, не ўсе ведаюць, што гэтыя грошы плаціць ФСАН. У сувязі з гэтым пытанне: як наладжана інфармаванне грамадзян аб рабоце фонду?

— Добрае пытанне. Тэма інфармавання, кансультацый за апошні час стала настолькі запатрабаваная, што ў канцы 2019 года на базе Мінскага гарадскога ўпраўлення ФСАН стварылі кансультацыйна-
аналітычны аддзел, які працуе па прынцыпе «кампетэнтна, лёгка і зручна». Аддзел знаходзіцца ў памяшканні на вуліцы Талбухіна, 6. Тут вялікя аперацыйная зала, наведвальнікаў абслугоўваюць па электроннай чарзе. Арганізаваны рабочыя месцы для экспрэс-прыёму, то-бок кансультавання грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Мы нават паклапаціліся аб тым, каб быў «дзіцячы куток» — пакуль бацькі занятыя, дзіця можа маляваць і чытаць. Калі пажылому чалавеку будзе цяжка сарыентавацца, да каго звяртацца, або ўзнікнуць праблемы з выкарыстаннем тэрмінала, на дапамогу прыйдзе адміністратар залы. Акрамя таго, узоры запаўнення дакументаў размешчаны на інфармацыйных стэндах.

Да візіту ў кансультацыйны аддзел можна падрыхтавацца, папярэдне вывучыўшы інфармацыю на афіцыйным сайце фонду ssf.gov.by, а таксама на відэахостынгу YouTube і ў сацыяльных сетках. Акрамя таго, у кансультацыйна-аналітычным аддзеле працуе шматканальны тэлефон +375 17 352 05 01. Такі від сувязі, перш за ўсё, зручны для іншагародніх, таму што наш аддзел абслугоўвае грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў усёй краіны. Мы імкнёмся да максімальнай адкрытасці, таму хачу заклікаць вашых чытачоў атрымліваць інфармацыю з першакрыніцы.

pixabay.com

— Юрый Іванавіч, можаце назваць топ пытанняў, з якімі звяртаюцца грамадзяне?

— Самая запатрабаваная паслуга для грамадзян — выдача звестак з індывідуальнага асабовага рахунку. Па атрыманне гэтых звестак звярнулася 1855 фізічных асоб. Таксама кансультацыйна-аналітычны аддзел апрацоўвае запыты па падрыхтоўцы і выдачы звестак аб выплаце ўзносаў у бюджэт фонду да 2003 года пры разглядзе судамі спраў па пытанні ўстанаўлення памеру атрыманага заробку, необходнага для прызначэння пенсіі. У судовыя органы накіравана 3284 адзінкі такіх звестак. Зноў жа, узнікаюць пытанні па правільнасці прызначэння і своечасовасці выплаты ўсіх відаў сацыяльных дапамог.

У цэлым, вельмі шмат зваротаў па розныя даведкі, датычныя выплаты страхавых узносаў. Звяртаюцца да нас па кансультацыі самазанятыя грамадзяне, якія думаюць пра сённяшнія сацыяльныя гарантыі і пра сваю будучую пенсію.

Цяпер менавіта ў гэтым аддзеле ажыццяўляецца пастаноўка на ўлік плацельшчыкаў страхавых узносаў, выдаюцца пасведчанні незалежна ад месца рэгістрацыі грамадзяніна, які звярнуўся.

— А што цікавіць прадстаўнікоў юрыдычных асоб і ІП?

— У нас ёсць адказы на ўсе пытанні, пачынаючы з парадку рэгістрацыі ў якасці плацельшчыкаў абавязковых страхавых узносаў у органах фонду. Шмат узнікае пытанняў па правільнасці налічэння і парадку выплаты абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне; правільнасці прызначэння і выплаты ўсіх сацыяльных дапамог. Таксама запатрабаваныя кансультацыі па афармленні справаздачнасці, у тым ліку з выкарыстаннем камп'ютарных тэхналогій.

— Як паўплывала на работу кансультацыйна-аналітычнага аддзела неспрыяльная эпідэмічная сітуацыя?

— Летась асабліва запатрабаваныя аказаліся паслугі па персанальным кансультаванні ў фармаце тэлефонных званкоў і адказаў на пісьмовыя і электронныя звароты плацельшчыкаў. Па растлумачэнне заканадаўства звярнулася больш за 35000 юрыдычных і фізічных асоб. Для тых, хто хоча вочна атрымаць кансультацыю, у зале ёсць дэзынфектары, адміністратар сочыць за выкананнем сацыяльнай дыстанцыі. Нашы спецыялісты працуюць у масках, а наведвальнікаў без такога сродку аховы не абслугоўваюць.

Паколькі бухгалтарскія службы шматлікіх арганізацый перайшлі на аддаленую работу, мы ў 2020 годзе правялі 204 семінары і навучальныя заняткі па складанні справаздач і звестак персаніфікаванага ўліку з выкарыстаннем праграмных комплексаў. І ў далейшым плануем актыўна развіваць дыстанцыйныя формы работы, у прыватнасці, праводзім вэбінары для плацельшчыкаў страхавых узносаў — у першым квартале 2021 года іх прайшло ўжо 115. Таксама ствараем навучальныя ролікі і размяшчаем каментарыі па найбольш актуальных пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання на афіцыйным сайце фонду і ў сацыяльных сетках.

Аксана ЯНОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.