Вы тут

«Пары Сен-Жэрмен» і «Чэлсі» выйшлі ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў


«Пары Сен-Жэрмен» і «Чэлсі» сталі першымі паўфіналістамі футбольнай Лігі чэмпіёнаў.


У Парыжы французскі «Пары Сен-Жэрмен» ў чвэрцьфінальным паядынку саступіў нямецкай «Баварыі» 0:1, але дзякуючы перамозе ў Мюнхене з лікам 3:2 прабіўся ў квартэт паўфіналістаў.

У іспанскай Севільі англійскі «Чэлсі» прайграў партугальскаму «Порту» з вынікам 0:1, але прайшоў далей дзякуючы перамозе ў першай гульні з вынікам 2:0.

Яшчэ два ўдзельнікі паўфінальнай стадыі Лігі чэмпіёнаў вызначацца сёння вечарам. Англійскі «Ліверпуль» паспрабуе ўзяць рэванш у мадрыдскага «Рэала», якому тыдзень таму саступіў у іспанскай сталіцы з лікам 1:3. У Дортмундзе нямецкая «Барусія» паспрабуе перамагчы лідара англійскай прэм’ер-лігі «Манчэстэр Сіці» пасля гасцявой паразы з вынікам 1:2.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.