Вы тут

Работу самай магутнай у Японіі АЭС забаранілі


Японскі дзяржаўны Камітэт па кантролі за атамнай энергетыкай прыняў у сераду афіцыйнае рашэнне забараніць дзейнасць самой магутнай у краіне АЭС «Касівадзакі-Карыва», дзе выяўлены сур’ёзныя парушэнні ў сферы забеспячэння бяспекі, у тым ліку ад вылазак тэрарыстаў. Пра гэта гаворыцца ў аб’яве, зачытанай прадстаўніком гэтага ведамства ў прамым эфіры нацыянальнага тэлебачання, піша ТАСС.


Канкрэтна ўладальніку АЭС, найбуйнейшай у краіне энергетычнай кампаніі Tokyo Electric Power (TEPCO), забаронена дастаўляць і загружаць ядзернае паліва ў рэактары на АЭС «Касівадзакі-Карыва». Такая мера прымаецца ўпершыню ў гісторыі японскай атамнай энергетыкі.

Раней TEPCO афіцыйна пагадзілася з тым, што бяспека на гэтай атамнай станцыі выконваецца не на належным узроўні. На 15 участках там выявілі паломкі прылад, закліканых адсочваць магчымыя спробы пранікнення на АЭС, іх рамонт і замена прызнаныя нездавальняючымі. Акрамя няспраўнага абсталявання, на станцыі былі адзначаны выпадкі з’яўлення старонніх асоб у памяшканнях, дзе павінны выконвацца максімальныя меры пільнасці. Не забяспечваецца, на думку ўрадавых экспертаў, і належная захаванасць ядзерных матэрыялаў. Выпраўленне гэтых недахопаў і іх праверка зоймуць па меншай меры год.

АЭС «Касівадзакі-Карыва» размешчана на беразе Японскага мора ў прэфектуры Ніігата на востраве Хансю. Яна знаходзіцца на першым месцы ў свеце па сукупнай магутнасці сваіх сямі ядзерных рэактараў, якая перавышае 8,2 тыс. МВт Пасля аварыі на АЭС «Фукусіма-1» гэтая станцыя была спыненая для тэхнічных праверак. Яе ўладальнік дамагаецца дазволу на аднаўленне працы, аднак Камітэт па кантролі за атамнай энергетыкай не дае на гэта санкцыі.

Прэв'ю: Wikimedia Commons

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.