Вы тут

Мінтранс прапанаваў Азербайджану арганізаваць авіярэйсы ў ЗША праз Беларусь


Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка сустрэўся 13 красавіка з міністрам транспарту, сувязі і высокіх тэхналогій Азербайджана Рашадам Набіевым. На сустрэчы разгледзелі пашырэнне ўзаемадзеяння краін у галіне транспарту, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства транспарту і камунікацый Ганна Курылёнак.


Бакі абмеркавалі аднаўленне рэгулярных палётаў паміж Беларуссю і Азербайджанам дапандэмійнага ўзроўню. На гэты момант рэгулярныя авіязносіны паміж Мінскам і Баку забяспечвае авіякампанія «Белавія».

Кіраўнік транспартнага ведамства Беларусі прапанаваў разгледзець магчымасць арганізацыі транскантынентальнага рэйса авіякампаніі AZAL па маршруце Баку — Мінск — Нью-Ёрк — Мінск — Баку. «Дзякуючы добра развітой маршрутнай сетцы аэрапорта рэйсы ў ЗША праз Мінск могуць стаць прывабнымі не толькі для грамадзян нашых дзяржаў, але і для пасажыраў з краін Балтыі», — сказаў Аляксей Аўраменка. Ён таксама падкрэсліў, што беларускі бок зацікаўлены ў арганізацыі такога рэйса, і прапанаваў прапрацаваць у бліжэйшы час канкрэтныя захады.

Акрамя таго, абмяркоўвалася магчымасць падрыхтоўкі авіяцыйных спецыялістаў Азербайджана на базе Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.

Што датычыцца чыгуначнага транспарту, то БЧ правяла работу па стварэнні неабходных умоў для арганізацыі і развіцця чыгуначных перавозак у зносінах з Азербайджанам. У тым ліку і па праекце кантэйнернага поезда Мінск — Баку. Інстытут «Белчыгункапраект» паспяхова ўжо супрацоўнічае з ЗАТ «Азербайджанскія чыгункі» і гатовы далей працаваць па праектаванні чыгуначнай інфраструктуры, удзельнічаць у аналагічных праектах.

На сустрэчы міністры зрабілі акцэнт на супрацоўніцтве ў сферы аўтамабільнага транспарту, а таксама ў дарожнай гаспадарцы. У прыватнасці, прадпрыемства «Белгіпрадар» гатова выконваць праектна-пошукавыя работы для аўтадарог, маставых збудаванняў і аэрадромаў.

«У цэлым бакі пацвердзілі зацікаўленасць у прапрацоўцы сумесных інтарэсаў стратэгічнага партнёрства і гатоўнасць забяспечыць рэалізацыю праектаў для развіцця новых напрамкаў узаемадзеяння», — рэзюмавалі ў ведамстве.

Прэв'ю: fedorkabanow.livejournal.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.