Вы тут

МАК выключыў адмену Алімпійскіх гульняў у Токіа з-за каранавіруса


Віцэ-прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Джон Коўтс заявіў, што адмена маючай адбыцца Алімпіяды ў Токіа выключана. Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.


Паводле апошніх апытанняў, больш за 70% японцаў выступаюць за адмену або новую адтэрміноўку летняй Алімпіяды. З-за нестабільнай сітуацыі ў свеце раней было вырашана не дапускаць на Алімпіяду заўзятараў з-за мяжы. Да канца красавіка будзе прынята рашэнне, якую колькасць японскіх гледачоў дапусцяць на спартыўныя аб’екты.

За 100 дзён да запланаванага адкрыцця летняй Алімпіяды ў Токіа Джон Коўтс у відэазвароце выключыў магчымасць адмены спаборніцтваў. Прадстаўнік МАК запэўніў, што адкладзеныя на год летнія Алімпійскія гульні адкрыюцца 23 ліпеня.

Джон Коўтс упэўнены, што Алімпіяда дзякуючы маштабным антыкаранавірусным мерам будзе максімальна бяспечнай, наколькі гэта магчыма. «Спартсмены, Алімпійскі рух, арганізатары і народ Японіі змогуць паказаць, што праведзеная Алімпіяда — гэта перамога чалавецтва над пандэміяй», — падкрэсліў віцэ-прэзідэнт МАК.

Алімпіяда ў Токіа павінна была прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года. Аднак з-за пандэміі спаборніцтвы былі перанесены і адбудуцца з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021-га. Усяго на Алімпіядзе будзе разыграна звыш 330 камплектаў медалёў у 33 відах спорту.

Прэв'ю: wallpapersafari.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».