Вы тут

МАЗ захоўвае лідарства на рынку грузавікоў ва Украіне


Мінскі аўтамабільны завод захоўвае лідарства на ўкраінскім рынку грузавікоў, паведамляе сайт прадпрыемства.


У сакавіку на ўкраінскім рынку быў усплёск продажаў грузавой аўтатэхнікі поўнай масай больш за 3,5 т. Так, паводле даных AUTO-Consulting, за першы месяц вясны кліентам перададзена амаль 500 адзінак новых грузавікоў, што на 174 працэнты больш, чым у мінулым годзе. А па выніках цяперашніх студзеня-сакавіка аналітыкі зафіксавалі рост продажаў грузавікоў на 86 працэнтаў.

Як адзначаецца ў паведамленні, лідарам украінскага рынку па выніках сакавіка застаўся МАЗ, якому ўдалося нарасціць продажы больш як у чатыры разы і заняць 18,3 працэнта рынку. «За першыя тры месяцы МАЗ стаў безагаворачным лідарам па продажах, чые паказчыкі амаль у тры разы апярэджваюць бліжэйшых канкурэнтаў», — тлумачаць на прадпрыемстве.

Драйверамі цяперашняга росту сталі маштабныя закупкі тэхнікі пад будучы сезон дарожнага будаўніцтва. «Цяпер актыўна абнаўляюць свае аўтапаркі буйныя кампаніі і пераходзяць на новую, больш сучасную тэхніку. Ажывіўся попыт і з боку нафтагазавага сектара і паліўных рытэйлераў. Сельгасвытворцы таксама пачалі закупкі аўтатэхнікі», — адзначаюць на заводзе.

Мінскі аўтамабільны завод — адно з буйнейшых беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў, якое спецыялізуецца на выпуску велікагрузных аўтамабіляў, спецтэхнікі, аўтобусаў, тралейбусаў і прычапной тэхнікі. Гандлёвая марка МАЗ шырока вядома ў СНД і далёкім замежжы. Тэхніка адпавядае экалагічным стандартам Еўра-5, 6. З канвеера завода сыходзяць седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, шасі пад устаноўку рознага спецабсталявання — усяго больш за 500 мадэлей і мадыфікацый.

Прэв'ю: БЕЛТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».