Вы тут

Шырокая грашовая маса ў Беларусі за сакавік знізілася на 0,45%


Шырокая грашовая маса ў Беларусі, якая ўключае наяўныя грошы ў абароце, сродкі насельніцтва і прадпрыемстваў на рахунках у банках, на 1 красавіка склала Br50,896 млрд, зменшыўшыся ў параўнанні з паказчыкам на 1 сакавіка на 0,45%, паведамляе сайт Нацыянальнага банка.


Аб’ём наяўных грошай у абароце за сакавік знізіўся да Br4,14 млрд (на 1,67%).

Пераводныя дэпазіты зменшыліся на 4,79% да Br5,536 млрд. Пры гэтым пераводныя дэпазіты фізічных асоб знізіліся на 15,92% і склалі на 1 красавіка Br2,674 млрд, дэпазіты юрыдычных асоб выраслі на 7,95% да Br2,862 млрд.

Грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні ўсталявалася на ўзроўні Br19,068 млрд, знізіўшыся за сакавік на 0,949%.

Аб’ём каштоўных папер, выпушчаных банкамі (па-за банкаўскага абароту) у нацыянальнай валюце, за сакавік зменшыўся да Br1,442 млрд (на 9,13%).

Рублёвая грашовая маса паменшылася за мінулы месяц на 1,57% і на 1 красавіка склала Br20,510 млрд.

Дэпазіты ў замежнай валюце павялічыліся на 0,437%, склаўшы Br28,810 млрд.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».