Вы тут

Мазыранін абсталяваў у кватэры месца для вырошчвання канопляў


Мазыранін абсталяваў памяшканне пад вырошчванне канопляў, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама.


Аператыўнікі наркакантролю праверылі кватэру 31-гадовага жыхара райцэнтра. Па наяўнай інфармацыі, ён мог ужываць наркотыкі. У адной з пакояў праваахоўнікі выявілі абсталяванне для вырошчвання канапель. Былі канфіскаваны палімерная скрыня, абабіты фальгіраваным уцяпляльнікам. Прыстасаваў да скрыні дыёдную лампу для асвятлення, камп’ютарныя кулеры для вентыляцыі паветра.

«Мужчына падышоў да працэсу грунтоўна і з веданнем справы. Ён набыў вадкае арганічнае ўгнаенне і прыстойны запас насення канопляў. Аператыўнікі налічылі больш за 20 скруткаў, пакуначкаў, ёмістасцяў з упакаванымі насеннем расліны. У металічным бітоне з вадой знайшлі рэчыва расліннага паходжання. Фрагменты пластыкавых бутэлек з нагарам паказвалі на тое, што вырашчанае зелле рыхтавалі там жа», — распавялі ва УУС.

Па заключэнні экспертызы, канфіскавана рэчыва — марыхуана агульнай масай больш за 4 г.

Следчыя распачалі крымінальную справу па факце незаконнага абароту наркатычных сродкаў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.