Вы тут

Наталля Качанава, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу


Наталля КАЧАНАВА, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу:


«Хоць у Савет Рэспублікі як верхнюю палату парламента паступаюць законапраекты, якія раней ужо былі прынятыя дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, сенатары падключаюцца да работы і на больш ранніх стадыях — на пасяджэннях камісій, вядуць дыскусіі з экспертамі, зацікаўленымі людзьмі. Вельмі шмат выязджаем у рэгіёны, сустракаемся з людзьмі для таго, каб адчуць, як гэты законапраект будзе працаваць у жыцці. Таму дэбаты ёсць, і спрэчкі ёсць. Цяпер вельмі шмат новых законапраектаў — аб недапушчальнасці рэабілітацыі нацызму, ахове персанальных даных. Аб дзяржаўнай службе будзе практычна новы законапраект. Таму спрэчак хапае. Але разам з тым мы заўсёды знаходзім агульную мову для таго, каб прыняць правільнае рашэнне і каб законапраект быў жыццяздольны».

Выбар рэдакцыі