Вы тут

Начальнік Генштаба УС прыняў удзел у пасяджэнні Ваеннага камітэта АДКБ у Маскве


Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч прыняў удзел у пасяджэнні Ваеннага камітэта АДКБ у Маскве, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства абароны.


Бакі абмеркавалі ваенна-палітычную абстаноўку ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі АДКБ. Віктар Гулевіч, у прыватнасці, выказаў меркаванне беларускага боку аб сітуацыі ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі АДКБ, прадметна спыніўшыся на аспектах, уласцівых Усходне-еўрапейскаму рэгіёну. У сувязі з гэтым адзначаны працяг актыўнасці блока НАТА ля межаў Расіі і Беларусі: разгортванне разведвальных цэнтраў і цэнтраў перавозак, удасканаленне аб'ектаў ваеннай інфраструктуры, у тым ліку па прыёме кантынгентаў, і іншых працэсаў.

Акрамя таго, удзельнікі пасяджэння заслухалі і абмеркавалі інфармацыю аб прыярытэтных напрамках дзейнасці АДКБ у ваеннай сферы, прапанаваных Таджыкістану ў перыяд яго старшынства ў арганізацыі ў 2021 годзе, а таксама пытанні, звязаныя з мерапрыемствамі сумеснай падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ у 2021 годзе.

У бягучым годзе працягнецца практыка правядзення сумесных мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі на адзіным фоне ўмоўнай ваенна-палітычнай і ваенна-стратэгічнай абстаноўкі, калі ўсе вучэнні і трэніроўкі ўзаемапавязаныя па мэтах, задачах, месцы і часе, у тым ліку падчас правядзення сумеснага аператыўна-стратэгічнага вучэння «Баявое братэрства — 2021».

Пры гэтым беларускі бок падкрэсліў, што пастаянна прымае ўдзел у такіх мерапрыемствах і ў бягучым годзе беларускія воінскія кантынгенты будуць удзельнічаць ва ўсіх кампанентных вучэннях «Баявога братэрства — 2021».

Удзельнікі мерапрыемства таксама разгледзелі і абмеркавалі дзейнасць Цэнтра крызіснага рэагавання АДКБ і іншыя актуальныя пытанні ўзаемадзеяння. Па выніку пасяджэння падпісаны сумесны пратакол.

Мерапрыемства прайшло на базе ваенна-патрыятычнага парку культуры і адпачынку Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі «Патрыёт». Госці пасяджэння наведалі галоўны храм Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі і Музейны комплекс «Дарога памяці», усклалі кветкі да манумента «Маці пераможцаў».

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».