Паслы Беларусі і Швейцарыі ў Расіі Уладзімір Сямашка і Крысціна Марці Лэнг 13 красавіка на сустрэчы ў Маскве выказалі зацікаўленасць у развіцці палітычнага дыялогу паміж дзвюма краінамі. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускай дыпмісіі.
«Суразмоўцы абмяняліся меркаваннямі аб стане двухбаковых адносін і выказалі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці палітычнага дыялогу і пашырэнні супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай і іншых сферах», — праінфармавалі ў пасольстве.
«Уладзімір Сямашка праінфармаваў Крысціну Марці Лэнг аб прыярытэтных кірунках працы і задачах, якія вырашаюцца Рэспублікай Беларусь у рамках яе ўдзелу ў такіх інтэграцыйных аб'яднаннях, як саюзная дзяржава і ЕАЭС», — дадалі ў прэс-службе.
Прэв’ю: БЕЛТА
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.