Вы тут

У Мінску тралейбус збіў дваіх дзяцей


На вуліцы Казінца ў Мінску тралейбус здзейсніў наезд на двух непаўналетніх дзяцей, паведамілі ў тэлеграм-канале УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння каля 16:35, рухаючыся па вул. Казінца ў напрамку вул. Кіжаватава, тралейбус паблізу прыпыначнага пункта здзейсніў наезд на непаўналетніх дзяцей — хлопчыка 2007 года нараджэння і дзяўчынку 2012 года нараджэння. У момант ДТЗ дзеці знаходзіліся на рэгуляваным пешаходам пераходзе. У выніку інцыдэнту яны атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі дастаўлены ў медыцынскую ўстанову.

Абставіны здарэння высвятляюцца. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі аддзела ДАІ Кастрычніцкага РУУС Мінска, следчы, спецыяліст упраўлення ДКСЭ па Мінску.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.