Вы тут

«Рэал» і «Манчэстэр Сіці» сталі паўфіналістамі Лігі чэмпіёнаў


Футбалісты іспанскага «Рэала» і англійскага «Манчэстэр Сіці» прабіліся ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў.


Мадрыдскі клуб у гасцявым чвэрцьфінальным паядынку згуляў унічыю з англійскім «Ліверпулем» — 0:0. У матчы ў адказ «Рэал» у асноўным абараняўся і здолеў утрымаць сваю перавагу, здабытую ў іспанскай сталіцы, — 3:1. У барацьбе за выхад у фінал каманда Зінедзіна Зідана двойчы сустрэнецца з лонданскім «Чэлсі».

«Манчэстар Сіці», гуляючы ў Дортмундзе супраць нямецкай «Барусіі», прапусціў мяч на 15-й хвіліне пасля дакладнага ўдару Джуда Белінгхэма. Аднак лідары ангельскай Прэм’ера-лігі не збіраліся саступаць, і ў другім тайме спачатку Рыяд Марэз з пенальці зраўняў вынік, а на 75-й хвіліне Філ Фодэн прынёс перамогу гасцям — 2:1. На мінулым тыдні «Манчэстар Сіці» перамог «Барусію» на сваёй арэне з вынікам 2:1.

У паўфінале супернікам англійскага клуба будзе французскі «Пары Сен-Жэрмен».

Першыя паўфінальныя паядынкі пройдуць 27-28 красавіка, матчы ў адказ — 4-5 мая, фінал Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 29 мая ў Стамбуле.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.