Вы тут

Рэспубліканскі маладзёжны фестываль-конкурс «Медыясфера-2021» прымае ГрДУ імя Янкі Купалы


Фінал ІІІ Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу «Медыясфера-2021» пройдзе 15 і 16 красавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, паведамілі ў прэс-службе ВНУ.


У гэтым годзе на конкурс было пададзена больш за 300 работ у дзвюх катэгорыях — «Профі» сярод студэнтаў ВНУ, і «Юніёры» сярод навучэнцаў каледжаў і школ.

«Тэмы фестывальных работ прымеркаваны да Года народнага адзінства. Удзельнікам прапанавалі выканаць маладзёжныя разнажанравыя медыяпраекты аб сумеснай працы беларусаў, іх поспехах і дасягненнях, што садзейнічаюць развіццю краіны. Таксама героямі праектаў сталі маладыя людзі, якія рэалізуюць свае ініцыятывы — творчыя, валанцёрскія, прадпрымальніцкія, даследчыя — на карысць беларускага грамадства», — адзначылі ў прэс-службе ВНУ. Журы, у склад якога ўвайшлі журналісты, кіраўнікі СМІ, спецыялісты па рэкламе і сувязях з грамадскасцю, прэс-сакратары, выкладчыкі ўніверсітэтаў, адабралі для фіналу 116 медыяпраектаў у шасці розных намінацыях — друкаваныя СМІ, тэлебачанне, радыё, інтэрнэт, фота і камунікацыйны праект.

Сярод фіналістаў прадстаўнікі 10 ВНУ Беларусі, а таксама навучэнцы са школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў Слоніма, Віцебска, Барысава, Ліды, Ашмян, Салігорска, Пінска, Маладзечна, Мазыра, Старобіна, Гомеля.

Першых пераможцаў — у намінацыі на прыз сімпатый гледачоў па выніках інтэрнэт-галасавання — назавуць ужо сёння на цырымоніі адкрыцця фестывалю. Таксама на 15 красавіка запланавана знаёмства з работамі фіналістаў і забаўляльная праграма, падрыхтаваная студэнтамі Купалаўскага ўніверсітэта.

Другі дзень фестывалю пачнецца серыяй майстар-класаў у секцыях «СМІ і прэс-служба ў глабальным свеце», «Асоба журналіста і яго індывідуальны стыль», «Кейсы і антыкейсы», «Стратэгіі поспеху ў медыяпрасторы» і «Стратэгіі развіцця праектаў». Спікерамі на іх выступяць вядомыя прэс-сакратары, журналісты рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ.

Таксама 16 красавіка назавуць лаўрэатаў I, II, III ступені, уладальнікаў спецыяльных дыпломаў журы III Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу «Медыясфера-2021».

Фестываль праводзіць ГрДУ імя Янкі Купалы пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама.

Прэв'ю: sb.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.