Вы тут

У Фуцзяні збіраюць чай


У розных рэгіёнах правінцыі Фуцзянь, што ў Паўднёва-Усходнім Кітаі, настала пара збору вясновага ўраджаю чаю, перадае  «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Прыморская правінцыя Фуцзянь адрозніваецца ранняй вясной. Тут ужо з першых дзён сакавіка ўстанаўліваецца надвор’е, спрыяльнае для сельскагаспадарчых работ.

Мясцовыя традыцыі чаяводства — адны з самых старажытных, адсюль пайшлі шматлікія імператарскія гатункі знакамітага напою. Правінцыя знакамітая ў асноўным улунамі (знакамітыя на ўвесь свет уіншаньскія), белымі, зялёнымі і чырвонымі чаямі. Фуцзяньскія напоі характэрныя мяккім роўным смакам, а ў водары прысутнічаюць кветкавыя і мядовыя адценні.

Прырода гэтай чайнай правінцыі Кітая дзіўна маляўнічая: горныя хрыбты Уішань, Фучжоў, Гушань, прыгожыя азёры, вадаспады і пячоры. Тут вельмі шмат гістарычных будынкаў — пагадаў, манастыроў, храмаў. Усё гэта робіць Фуцзянь прывабным для аматараў экзотыкі. Турыстаў у гэтых мясцінах заўжды шмат. Наладжаны ў тым ліку і «чайныя» туры.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».