Вы тут

Сусветныя скачкі цэн на нафту не аказалі негатыўнага ўплыву на ўнутраныя цэны


Сусветныя скачкі цэн на нафту і нафтапрадукты не аказалі негатыўнага ўплыву на ўнутраныя цэны. Аб гэтым было сказана на пашыраным пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры канцэрне «Белнафтахім» з удзелам прадстаўнікоў МАРГ, Нацыянальнага сходу, БІСД, Белхімпрафсаюза, БелАПП і бізнесу, паведамілі ў прэс-службе канцэрна.


На пасяджэнні разгледжаны пытанні аб стане і тэндэнцыях развіцця рынку аўтамабільнага паліва ў Беларусі, аб прымаемых мерах па падтрыманні стабільнасці на гэтым рынку і прапановах па іх удасканаленні.

Асаблівая ўвага была ўдзелена аспектам цэнавага рэгулявання на ўнутраным рынку, уплыву знешніх фактараў на ўзровень цэн. Абмеркавана практыка цэнавай палітыкі канцэрна, які з’яўляецца рэгулятарам цэн на нафтапрадукты на беларускім рынку.

Удзельнікі адзначылі, што айчынны рынак паліва мае прыкметы насычанасці і абароненасці ад шокавых ваганняў на знешніх контурах рынку нафты і нафтапрадуктаў. Вытворчасць, якасць, запасы, лагістыка, рэалізацыя ў поўнай меры задавольваюць запатрабаванні спажыўцоў аўтамабільнага паліва. Меры па стрымліванні росту цэн на беларускім рынку паліва ацэнены як эфектыўныя. Сусветныя скачкі цэн на нафту і нафтапрадукты не аказалі негатыўнага ўплыву на ўнутраныя цэны.

«У краінах, якія поўнасцю аддалі гэта пытанне на водкуп рынку, і дзе, нават у 2020 годзе пры самым нізкім спадзе каціровак на нафту, цэны на паліва так і не дасягнулі беларускага ўзроўню і заставаліся вышэйшымі ў паўтара-два разы», — сказалі ў канцэрне.

Тактыка вызначэння верхніх паказчыкаў рознічных цэн на паліва, якая прымяняецца рэгулятарам, з’яўляецца дзейсным стрымліваючым фактарам для цэнавай эскалацыі ў гэтым сектары эканомікі. Грамадска-кансультатыўны савет падтрымаў цэнавую палітыку канцэрна «Белнафтахім».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».