Вы тут

Архіўныя творы і карыкатуры


Аляксей ПЫСІН

Ёсць аматары прыроды…

Ёсць аматары прыроды,

Берагуць лясы і воды.

Берагуць лясы і воды…

Дзеля ўласнае выгоды.

Для кагосьці лес — вандроўкі,

А ў іх — мясанарыхтоўкі.

Не купляюць мяса ў краме:

Цягнуць закусь — вепрукамі…

Беражыце лес і воды

Ад «аматараў» прыроды!

«Вожык», № 6, 1976 г.


Васіль ФЕРАНЦ

Мужчынская размова

Гумарэска

Прыдзіраецца мой начальнік да мяне! То спазніўся на работу, а то адлучыўся некуды надоўга сярод дня, то крыху раней пайшоў дамоў… Быццам я не маю права на асабістае жыццё.

Нарэшце, мне абрыдла ўсё гэта, і я вырашыў, як мужчына з мужчынам, пагаварыць з ім. Вядома, па тэлефоне. Лягчэй гаварыць, калі не бачыш перад сабой субяседніка. Спусціўся да тэлефона-аўтамата, набраў нумар.

— Слухаю, — пачуўся ў трубцы строгі голас.

— Справа вось у чым… — І раптам мой язык пачаў гаварыць зусім іншае: — Учора быў сход наконт працоўнай дысцыпліны. Вы там крытыкавалі прагульшчыкаў, абібокаў… Алё!.. Я хачу сказаць — правільна вы ўсё гаварылі. Толькі трэба яшчэ больш рашуча і цвёрда брацца за парушальнікаў. Каб не было ім месца сярод нас!

— Хто гэта гаворыць?

— Усе так гавораць, — сказаў я і павесіў трубку.

«Вожык», № 3, 1989 г.


Мікола ГІРГЕЛЬ. «Вожык», № 6, 1981 г.

Анатоль ГАРМАЗА. «Вожык», № 6, 1991 г.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?