Вы тут

У Беларусі рэгулююцца цэны на 55% тавараў


У Беларусі рэгулююцца цэны на 55% тавараў. Пра гэта паведаміў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч, перадае БЕЛТА.


«Інфляцыя зараз знаходзіцца на ўзроўні вышэй за прагноз. У гадавым вымярэньні індэкс спажывецкіх цэн склаў 108,5%. Што тычыцца індэкса спажывецкіх цэн на сацыяльна значныя тавары, гэты паказчык складае 7,1%. Намі былі прынятыя некаторыя рашэнні, якія садзейнічалі зніжэнню інфляцыі. мы ацэньваем гэты эфект як мінус 0,8 працэнтных пунктаў», — сказаў Уладзімір Калтовіч.

У ліку прынятых мер — пастановы МАРГ аб рэгуляванні цэн на сацыяльна значныя тавары і пастанова Савета Міністраў № 100 ад 23 лютага «Аб часовых мерах па стабілізацыі цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці». «Пастанова Саўміна фактычна замарозіла кошты на асноўныя харчовыя тавары першай неабходнасці. У любога дзеяння ёсць плюсы і мінусы, але мы лічым, што гэта ўсвядомленая неабходнасць, якая носіць часовы характар», — адзначыў міністр.

«Мы рэгулюем сёння 55% усіх спажывецкіх коштаў. Гэта часовы парадак, мэта якога — зніжэнне інфляцыйнага ўсплёску, звязанага з увядзеннем ПДВ, ростам сусветных цэн на прадукты харчавання і сыравіну. Гэта тонкая праца, паколькі мы павінны вырашыць трыадзіную задачу: забяспечыць фінансавую стабільнасць прадпрыемстваў (вытворцаў, гандлю, імпарцёраў), наяўнасць тавараў шырокага асартыменту на паліцах і не пагоршыць сітуацыю з плацяжамі за пастаўляемыя тавары», — звярнуў увагу Уладзімір Калтовіч.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.