Вы тут

У Беларусі да канца года цэны на паліва плануецца павялічыць на 5-6%


У Беларусі да канца года цэны на паліва плануецца павялічыць на 5-6 працэнтаў. Аб гэтым БЕЛТА расказала намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Святлана Гурына.


«Для захавання цэнавай стабільнасці на рынку нафтапрадуктаў канцэрн у 2021 годзе прадоўжыць рэалізацыю стратэгіі паэтапнага змянення цэн з улікам усебаковай ацэнкі змянення кан’юнктуры рынкаў і аналізу эканамічнага стану вытворцаў, — сказала Святлана Гурына. — Пры нязменнасці бягучых умоў гаспадарання, у тым ліку цэн на нафту і курса беларускага рубля, да канца года цэны на паліва плануецца павялічыць на 5-6 працэнтаў».

Фота: pixabay.com

Паводле яе слоў, палітыка цэнаўтварэння канцэрна «Белнафтахім» накіравана на ўтрыманне прымальнага для эканомікі і насельніцтва ўзроўню цэн на паліва і таму ў якасці метаду цэнавага рэгулявання рынку нафтапрадуктаў выбрана ўстанаўленне гранічных максімальных цэн.

Цана маторнага паліва на АЗС, як і на любы іншы тавар, што рэалізуецца ў рознічнай сетцы, фарміруецца зыходзячы з цаны вытворца з улікам гандлёвай надбаўкі прадаўца і ПДВ. Памеры гандлёвых надбавак працяглы час застаюцца нязменнымі нягледзячы на рост паслуг, якія закупляюцца АЗС.

Яна адзначыла, што адпускныя цэны вытворцаў фарміруюцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку з улікам затрат на вытворчасць нафтапрадуктаў, падаткаў, якія ўключаюцца ў цану, і неабходнай для развіцця нормы даходнасці. Мэтавы параметр даходнасці для беларускіх НПЗ улічвае не толькі прыярытэты вытворца, але і прыярытэты беларускіх спажыўцоў і вызначаны на ўзроўні рэнтабельнасці продажаў каля 3 працэнтаў.

Карэкціроўка адпускных цэн на паліва праводзіцца ў сувязі са змяненнем сабекошту вытворчасці нафтапрадуктаў і пасля ацэнкі ўнутраных рэзерваў вытворцаў у частцы аптымізацыі затрат.

Расходы на куплю нафты ў затратах на вытворчасць нафтапрадуктаў займаюць да 90 працэнтаў, у той час як цана нафты залежыць ад сусветных каціровак нафты гатунку Urals, кошту дастаўкі і памеру мытнай пошліны, выражаных у замежнай валюце.

«Калі ў 2020 годзе сярэдняя сусветная каціроўка нафты складала $41,7 за бараль, то ўжо ў студзені 2021 года яна вырасла да $54,8, а ў сакавіку дасягнула $65,6. У сярэднім за першы квартал гэтага года цана на нафту адносна аналагічнага перыяду мінулага года за кошт змянення каціроўкі вырасла на 21 працэнт», — расказала намеснік старшыні канцэрна.

Дадатковы негатыўны ўплыў на эканоміку НПЗ аказвае змяненне курса беларускага рубля з улікам высокага імпартнага складніка ў аперацыйных затратах. «З прычыны росту затрат на вытворчасць нафтапрадуктаў для своечасовага выканання абавязацельстваў перад пастаўшчыкамі і банкамі гранічны ўзровень цэн з пачатку года павялічаны на 10 капеек», — дадала яна.

Святлана Гурына падкрэсліла, што кошт паліва ў Беларусі застаецца мінімальным у параўнанні з усімі сумежнымі краінамі, якія не прымяняюць бюджэтны механізм дэмпфіравання цэн. Аўтабензін маркі АІ-92 на 14 красавіка 2021 года на беларускім рынку каштуе Br1,8, або $0,68, за 1 літр (у першым квартале 2020 года гэты від паліва каштаваў $0,76 за літр).

Для адаптацыі спажыўцоў да змянення цэн канцэрнам была вызначана ў якасці базавай стратэгія штотыднёвага змянення цэн на паліва не больш як на 1 капейку за літр. У такім выпадку паліва не зніжаецца на такі ж працэнт, як зніжаецца цана нафты, але і не расце такім жа тэмпам у перыяды росту каціровак.

Цэны ў сумежных еўрапейскіх краінах змяняюцца з большай амплітудай, чым у Беларусі, але нават у перыяд пікавага спаду цэн на нафту ў другім квартале 2020 года цэны еўрапейскіх АЗС не знізіліся да ўзроўню, што дзейнічае на беларускім рынку.

У перспектыве напрамкамі ўдасканалення цэнавай палітыкі канцэрна будуць пераход на формульнае цэнаўтварэнне пры заключэнні доўгатэрміновых кантрактаў са спажыўцамі, пашырэнне сістэмы скідак, што прадастаўляюцца пакупнікам, развіццё праграм лаяльнасці на АЗС для стымулявання да росту аб’ёмаў спажывання паліва, а таксама спадарожных тавараў і паслуг.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Экалагічна і эканамічна: як жыць па прынцыпе «Нуль адходаў»?

Экалагічна і эканамічна: як жыць па прынцыпе «Нуль адходаў»?

Гэта прынцыпы, накіраваныя на зніжэнне колькасці смецця і захаванне рэсурсаў планеты.

Фінансы

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

У I квартале 2021 года было зарэгістравана звыш 800 крадзяжоў грошай праз інтэрнэт, гэта ў 4,5 раза больш, чым за такі ж перыяд год таму.

Эканоміка

Больш за палову аўтамабільнага рынку планеты стане электрычным ужо праз пяць гадоў

Больш за палову аўтамабільнага рынку планеты стане электрычным ужо праз пяць гадоў

А наша краіна разлічвае, што праз чатыры гады кожная 20 машына будзе электракарам.

Палітыка

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Урачысты рытуал ушанавання дзяржаўных сцяга і герба праходзіць у Мінску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.