Вы тут

​У Брэсце ўрачыста адкрылі ўбудаваны ў дзіцячы дом дзіцячы садок-яслі


Мара любой мамы — па дарозе на працу не везці дзіця ў садок праз палову горада альбо нават на суседнюю вуліцу,  а проста спусціцца з малым на першы паверх свайго ж дома, і пакінуць яго групе. У жыхароў дома па вуліцы Калесніка абласнога цэнтра такая магчымасць паявілася. Садок разлічаны на 75 месцаў. Прыярытэт атрымалі жыхары дома, у якім садок з’явіўся. Гэта першая дзіцячая дашкольная ўстанова такога тыпу ў абласным цэнтры.


Аб’ект здалі ў эксплуатацыю ў лютым гэтага года. А цяпер вось ён расчыніў дзверы для выхаванцаў. Новы садок юрыдычна з’яўляецца філіялам дзіцячай дашкольнай установы «Яслі-садок № 73 г. Брэста». Ён убудаваны ў 72-кватэрны жылы дом. Садок складаецца з чатырох груп, у якіх выхоўваюцца 60 дашкольнікаў і 15 дзяцей ясельнага ўзросту. Памяшканні для кожнай групы складаюць самастойны блок. У кожным блоку маюцца раздзявалка, гульнявы пакой, рэсурсны цэнтр, умывальны пакой, туалет, а таксама буфетная, кладавая інвентару для ўборкі і калідор. У склад дзіцячага садка таксама ўваходзяць музычная і спартыўная залы, метадычны кабінет, кабінет загадчыка, медыцынскае памяшканне, невялікі харчовы блок. Дастаўка ежы праводзіцца ў спецыяльных ёмістасцях з харчовага блока садка № 73, гэта ў 400 метрах ад новага. Персанал садка складаюць 20 чалавек.

Павіншаваць гаспадароў садка: юных і дарослых прыехалі старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый ШУЛЕЙКА і старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК. Садку ў гэты дзень падарылі аўтамабіль.

Пасля традыцыйнага пераразання стужкі кіраўнік вобласці адзначыў, што калі для Брэста гэты праект пілотны, то ў вобласці ўжо маецца падобны вопыт: у 2020 годзе ў жылым доме ў Драгічыне ўведзены ў эксплуатацыю ўбудаваны садок на 60 месцаў. Запланавана будаўніцтва такіх жа аб’ектаў у Іванаве, у Пінску, У Маларыце.

— Дзіцячая ўстанова ў жылым доме зручная ва ўсіх накірунках, сказаў Юрый Шулейка — калі попыт вялікі, ёсць магчымасць ушчыльняць групы, а калі праз гады патрэба ў садку адпадзе, яго нескладана перапрафіляваць пад іншы аб’ект.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота Аляксандра ШУЛЬГАЧА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.