Вы тут

Рэната Літвінава агучыць вядзенне маршруту ў «Яндэкс.Картах»


Актрыса і рэжысёр з Расіі Рэната Літвінава стала адной з першых знакамітасцяў, якія агучваюць вядзенне аўтамабіля па маршруце ў «Яндэкс.Картах», паведамляе ТАСС.


Падчас запісаў падказак Літвінава выкарыстала характэрную ёй манеру гаварыць з асабістымі акцэнтамі і інтанацыямі. Каб скарыстацца агучваннем вядомай актрысы, варта ў «Наладах» асабістага профілю адкрыць укладку «Маршруты» і выбраць «Гук» і «Голас». Чакаецца, што ў хуткім часе яшчэ некалькі іншых вядомых асоб таксама далучацца да праекту. Спачатку яны агучаць маршруты ў «Яндэкс.Карты», а пазней і ў «Яндэкс.Навігатары».

Сэрвіс «Яндэкс.Карты» дапамагае арыентавацца ў горадзе, знайсці патрэбны рэстаран або выбраць цырульню, а пасля пабудаваць аптымальны маршрут. Штомесяц колькасць карыстальнікаў мабільнай праграмы і вэб-версіі сэрвісу складае 50 млн чалавек.

Прэв'ю: instagram.com/renatalitvinovaofficiall

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».