Вы тут

Каля 1,5 млн жыхароў Беларусі аднесены да катэгорыі пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС


Каля 1,5 млн жыхароў Беларусі аднесены да катэгорыі асоб, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Такія дадзеныя прывяла намеснік дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека Анжаліка Жарыкава падчас прэс-тура, прысвечанага аднаўленню пацярпелых пасля аварыі на ЧАЭС тэрыторый, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

На базе РНПЦРМіЭЧ вядзецца дзяржаўны рэгістр асоб, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і іншых радыяцыйных аварый, а таксама дазіметрычны рэгістр. «Гэта асноўныя прылады для ацэнкі манітарыравання стану здароўя насельніцтва. Яны ўключаюць дадзеныя аб стане здароўя пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС людзей. Гэтая інфармацыя дазваляе рабіць неабходныя высновы і прагнозы аб стане іх здароўя, а таксама прымаць меры, накіраваныя на ўдасканаленне медыцынскай дапамогі гэтай катэгорыі грамадзян і паляпшэнне здароўя пацярпелага насельніцтва», — распавяла Анжаліка Жарыкава.

Pэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека стаў адной з заключных пунктаў маршруту прэс-тура, прысвечанага аднаўленню пацярпелых пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС тэрыторый, для беларускіх блогераў.

Галоўная мэта дзейнасці цэнтра — захаванне і паляпшэнне здароўя людзей, якія зведалі ўздзеянне іанізуючага выпраменьвання праз чарнобыльскую катастрофу, іншых негатыўных фактараў навакольнага асяроддзя антрапагеннага і тэхнагеннага паходжання. Гэта асноўная задача пры рэалізацыі навукова абгрунтаваных мерапрыемстваў па скарачэнні прамых і ўскосных страт грамадства за кошт зніжэння захворвання і смяротнасці.

Прэс-тур прадстаўнікоў беларускай інтэрнэт-супольнасці ў Гомельскую вобласць прымеркаваны да 35-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Арганізатар паездкі — Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Гомельскага аблвыканкама.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.