Вы тут

У ІІ тур праекта «Маладыя таленты Беларусі» прайшлі 389 удзельнікаў


Першы нацыянальны канал Беларускага радыё падвёў вынікі І конкурснага тура праекта «Маладыя таленты Беларусі». У ІІ тур з 632 заявак экспертнае журы адабрала 389 удзельнікаў у розных узроставых катэгорыях і намінацыях.


Фота прэс-службы першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.

— Тым, хто не ўбачыць сваё імя ў спісах удзельнікаў наступнага тура, раім не засмучацца, бо ўжо сам удзел у сёлетнім юбілейным конкурсе, прызваным стаць гістарычным для ўсіх нас, дастойны самых высокіх узнагарод і пахвал. Першы этап праекта паказаў выдатны ўзровень падрыхтоўкі большасці ўдзельнікаў, што, на мой погляд, характарызуе маладое пакаленне як творчых, зацікаўленых ва ўсебаковым развіцці людзей, а таксама пацвярджае высокі статус нашага конкурсу, — адзначае аўтар і кіраўнік праекта «Маладыя таленты Беларусі» Таццяна Якушава.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Спаборніцтва юных талентаў...

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.