Вы тут

Аматар рыбалкі прыдумаў незвычайную схему крадзяжоў рыбалоўных прыладаў


Аператыўнікі Фрунзенскага РУУС сталіцы затрымалі мужчыну, які на працягу двух месяцаў выкрадаў рыбалоўныя прылады з крамаў, паведамляе ГУУС Мінарвыканкама.


У міліцыю з заявай аб аказанні дапамогі звярнуліся супрацоўнікі рыбалоўных гандлёвых аб’ектаў. Заяўнікі растлумачылі, што выявілі прапажу тавараў падчас інвентарызацыі.

Аператыўнікі высветлілі асобу мужчыны, датычнага да крадзяжоў. Ім аказаўся раней судзімы 40-гадовы ўраджэнец Мінскай вобласці, які пражывае ў сталіцы.

Паводле інфармацыі аператыўнікаў, затрыманы прыходзіў у рыбалоўныя крамы, дзе першапачаткова здымаў з вуд, шпулек, воблераў, прынад, дратоў і гумак антыкрадзёжныя біркі, хаваў тавары на стэлажах, фатаграфаваў іх месцазнаходжанне і пакідаў краму, а праз час вяртаўся і выкрадаў загадзя прыхаваную маёмасць.

Са слоў мужчыны, «улоў» ён выкарыстаў у асабістых мэтах. Вядома, што за два месяцы затрыманы ўчыніў дзесяць крадзяжу з чатырох крам. Урон склаў больш за 2500 рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Экалагічна і эканамічна: як жыць па прынцыпе «Нуль адходаў»?

Экалагічна і эканамічна: як жыць па прынцыпе «Нуль адходаў»?

Гэта прынцыпы, накіраваныя на зніжэнне колькасці смецця і захаванне рэсурсаў планеты.

Фінансы

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

У I квартале 2021 года было зарэгістравана звыш 800 крадзяжоў грошай праз інтэрнэт, гэта ў 4,5 раза больш, чым за такі ж перыяд год таму.

Эканоміка

Больш за палову аўтамабільнага рынку планеты стане электрычным ужо праз пяць гадоў

Больш за палову аўтамабільнага рынку планеты стане электрычным ужо праз пяць гадоў

А наша краіна разлічвае, што праз чатыры гады кожная 20 машына будзе электракарам.

Палітыка

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Урачысты рытуал ушанавання дзяржаўных сцяга і герба праходзіць у Мінску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.