Вы тут

У Магілёве юных мастакоў навучылі маляваць музыку


У абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава адбыўся майстар-клас вядомай беларускай мастачкі Галіны Конанавай. Навучэнцаў магілёўскай дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў навучылі маляваць музыку.


Наладзіцца на творчую хвалю юным мастакам дапамагла экскурсія па выставе «Се жыцця дар... Слава Богу за ўсё!» сямейнага дуэта мастакоў Галіны і Уладзіміра Конанавых, а таксама фрагменты з музычнай класікі.

— Для мяне гэта таксама эксперымент, — прызналася мастачка. — Я больш ствараю карціны, чым даю ўрокі. Але ўжо тое, што дзеці прыйшлі ў музей, добра. Яны насычаюцца яго энергетыкай, усяго таго, што бачаць вакол сябе. Мастацтва і музычныя творы чымсьці падобныя. Як казаў вялікі Рыхтар, мастацтва — гэта музыка без гуку. Аўтарскі ўрок нясе ў сабе асноўны пасыл, якім карыстаецца мастак у сваім жыцці і творчасці. Прытрымліванне гэтых прынцыпаў з’яўляецца асноватворным зернем, што і вызначае творчасць мастака.

У мастацкім музеі імя П. Масленікава  шмат увагі надаюць выхаванню творчай асобы, яе знаёмству з беларускай спадчынай і яе стваральнікамі. Майстар-клас стаў адным са спосабаў арганізаваць узаемадзеянне пачынаючых мастакоў з ужо прызнанымі майстрамі айчыннага жывапісу.

— Для другакласнікаў нашай школы выяўленчых мастацтваў такія ўрокі вельмі важныя, — падкрэсліў настаўнік па жывапісе і кампазіцыі Дзмітрый ПУХОЎСКІ. — Мы ўдзячны музею за арганізацыю такой работы. Хацелася б, каб такія сустрэчы былі пастаянныя. Гэта эмацыйна і духоўна падымае. Тут усё не падобнае на тое, што дзеці бачаць у школе. Тут — сапраўднае мастацтва.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

У I квартале 2021 года было зарэгістравана звыш 800 крадзяжоў грошай праз інтэрнэт, гэта ў 4,5 раза больш, чым за такі ж перыяд год таму.

Грамадства

Спытайце пра радзіннае. Як раней адзначалі Радаўніцу?

Спытайце пра радзіннае. Як раней адзначалі Радаўніцу?

На пытанне чытача адказваюць Янка Крук і Аксана Катовіч.

Палітыка

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Урачысты рытуал ушанавання дзяржаўных сцяга і герба праходзіць у Мінску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.